3 траўня 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сябры Лукашэнкі заблакавалі дамову аб гандлі зброяй у ААН

1
Сябры Лукашэнкі заблакавалі дамову аб гандлі зброяй у ААН

Краіны-удзельніцы Арганізацыі Аб'яднаных Нацый не змаглі дасягнуць кансенсусу, неабходнага для прыняцця міжнароднай дамовы, якая рэгулюе продаж зброі ў свеце.

Супраць прапанаванага тэксту дакумента, які абмяркоўваўся ў ААН на працягу апошніх 10 дзён, выказаліся Іран, КНДР і Сірыя, паведамляе Lenta.ru. Прадстаўнікі гэтых краін палічылі дамову незбалансаванай і выказалі асцярогі, што асноўныя экспарцёры ўзбраенняў пасля яе прыняцця змогуць дыктаваць свае ўмовы іншым краінам. Акрамя гэтага яны адзначылі, што дакумент не змяшчае безумоўнага дазволу незалежным дзяржавам купляць зброю для абароны суверэнітэту.

Галоўныя экспарцёры зброі ў свеце - ЗША, Расея, Германія, Кітай, Францыя і Велікабрытанія, - у сваю чаргу, у цэлым пагадзіліся падтрымаць дамову ў яе бягучым выглядзе.

Для таго, каб дамова пачала дзейнічаць, яна павінна атрымаць адабрэнне ўсіх 193 краін-удзельніц ААН. Аднак, у выпадку недасягнення кансенсусу праект дамовы можа быць вынесены на галасаванне Генеральнай асамблеі ААН, дзе для яго прыняцця будзе дастаткова падтрымкі двух трацей дзяржаў, якія ўваходзяць у арганізацыю. Чакаецца, што такое галасаванне можа адбыцца ўжо на наступным тыдні.

Ідэя прыняцця міжнароднай дамовы аб кантролі за продажам зброі выказвалася яшчэ ў сярэдзіне 90-х гадоў, аднак толькі ў 2006 годзе Генасамблея ААН на афіцыйным узроўні адзначыла неабходнасць яе прыняцця. Падобны дакумент, на думку яго прыхільнікаў, зможа значна знізіць верагоднасць траплення зброі ў рукі тэрарыстаў і арганізаваных злачынных груповак.

У цяперашні час сусветны рынак зброі ацэньваецца ў 70 мільярдаў даляраў. У многіх краінах дзейнічаюць уласныя нормы кантролю за экспартам узбраенняў, аднак міжнароднага дакумента, які пастулюе агульныя прынцыпы такога кантролю, да гэтага часу не існуе.

Беларускія ўлады неаднаразова падазраваліся і абвінавачваліся міжнароднымі арганізацыямі ў пастаўках зброі краінам-ізгоям.

Фотa: panorama.am

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках