3 траўня 2024, Пятніца, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дорна вызвалілі ў зале суда

10
Дорна вызвалілі ў зале суда

Старшыню Іўдзейскага рэлігійнага аб'яднання ў Беларусі прысудзілі да двух гадоў абмежавання волі.

Аднак Юрыя Дорна вызвалілі ў зале суда, так як ён адседзеў вялікі тэрмін ў следчым ізалятары.

Суд абвінаваціў Дорна ў нявыплаце падаткаў (ч. 2 арт. 243 КК РБ), перадае «Радыё Свабода».

Нагадаем, першапачаткова Юрыю Дорну інкрымінавалася ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), чч. 1, 2, 3 арт. 426 (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры), ч. 1 арт. 427 (службовы падлог), ч. 2 арт. 377 (крадзеж, знішчэнне, пашкоджанне або ўтойванне дакументаў, штампаў, пячатак, крадзеж бланкаў) Крымінальнага кодэкса.

Дорн абвінавачваўся, у прыватнасці, у завалоданні ў 2001-2002 гадах домам у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці, які ў некалькі прыёмаў быў набыты ад імя рэлігійнага аб'яднання нібыта для стварэння ў ім музея аднаго з яўрэйскіх рэлігійных дзеячаў. Аднак пасля афармлення здзелкі дом з дапамогай мясцовых жыхароў быў разабраны і вывезены праз пункт пропуску «Беняконі» ў Літву для адгрузкі ў ЗША. Затым, па версіі следства, Дорн, каб схаваць незаконнае набыццё дома ў Радуні, знішчыў дакументы, якія сведчаць аб здзяйсненні здзелкі і вывазе маёмасці рэлігійнага аб'яднання за мяжу.

Дорну таксама прад'яўленае абвінавачванне ў тым, што без дазволу праўлення аб'яднання ён аднаасобна здаваў у арэнду пад офісы і склады памяшканні рэлігійнай арганізацыі ў Менску розным суб'ектам гаспадарання. У 2005-2012 гадах было заключана некалькі дзесяткаў дамоваў арэнды.

Пасля частка з прад'яўленых першапачаткова абвінавачванняў былі перакваліфікаваныя дзяржабвінавачаннем.

21 сакавіка дзяржаўны абвінаваўца Таццяна Рак папрасіла ў суда пакараць Дорна пяццю гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, а таксама забараніць яму займаць пасады, звязаныя з арганізацыйна-распарадчай дзейнасцю на працягу 5 гадоў.

Выступаючы ў судзе Цэнтральнага раёна Менска з апошнім словам, Юрый Дорн часткова прызнаў сваю віну, у прыватнасці ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў Дорн не прызнаў, назваўшы яго «надуманым», і заявіў, што яно «не вынікае з матэрыялаў справы».

47-гадовага Юрыя Дорна затрымалі 13 сакавіка 2012 года. Першая справа ў дачыненні да яго была ўзбуджаная Следчым камітэтам па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Тады паведамлялася, што Дорн быў затрыманы пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання ад аднаго з кіраўнікоў суб'екта гаспадарання.

Справу расследавала галоўнае следчае ўпраўленне Следчага камітэта Беларусі.

Фота: «Радыё Свабода»

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках