2 траўня 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 26 траўня да Вільні можна будзе дабрацца за 2,5 гадзіны

5
З 26 траўня да Вільні можна будзе дабрацца за 2,5 гадзіны

Даехаць з Менска да Вільні на паўгадзіны хутчэй можна будзе на цягніках № 15/16 і № 37/38.

Час у шляху скароціцца за кошт аптымізацыі працэдур мытнага і памежнага кантролю, паведамляе сайт БЧ.

На беларускім боку дагляд пасажыраў і праверка дакументаў будзе рабіцца падчас руху цягніка на ўчастку Маладзечна-Гудагай. У Літоўскай Рэспубліцы падобныя кантрольныя аперацыі пасажыры будуць праходзіць у спецыялізаваным тэрмінале на станцыі Вільня.

Скарачэнне часу ў шляху паміж беларускай і літоўскай сталіцамі да 2 гадзін 30 хвілін - гэта II-і этап рэалізацыі праекта: «Арганізацыя хуткаснага чыгуначнага пасажырскага паведамлення паміж Менскам і Вільняй». I-ы этап гэтага праекта быў рэалізаваны ў 2011 годзе. Час у шляху паміж двума сталіцамі быў тады скарочаны з 4 да 3 гадзін, а гэта, у сваю чаргу, стала адной з прычын павелічэння папулярнасці гэтага чыгуначнага маршруту ў пасажыраў.

У 2012 годзе паміж дзвюма краінамі было перавезена больш як 295 тысяч пасажыраў. Гэта на 51,7% больш, чым у 2011 годзе. У тым ліку звыш 195 тысяч чалавек скарысталіся паслугамі цягніка № 15/16. У агульным аб'ёме перавозак чыгуначным транспартам агульнага карыстання паміж Беларуссю і Літвой гэта складае 66,7% і сведчыць аб тым, што ў цяперашні час менавіта гэты цягнік найбольш запатрабаваны і папулярны ў пасажыраў, якія едуць з Менска ў Вільню і назад.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках