26 красавiка 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнат Чэхіі прагаласаваў за імпічмэнт прэзідэнту

9
Сэнат Чэхіі прагаласаваў за імпічмэнт прэзідэнту

Вышэйшая палата чэшскага парламента прагаласавала за імпічмэнт прэзідэнту Вацлаву Клаўсу.

Пра гэта паведамляе Reuters. Сэнатары распавялі агенцтву, што за імпічмэнт выступілі 38 чалавек, супраць - 30.

Парламэнтарыі звярнуліся да Канстытуцыйнага суда з просьбай праверыць, ці парушыў прэзідэнт канстытуцыю краіны. Калі Клаўса прызнаюць вінаватым, то ён можа пазбавіцца сваёй пасады, прэзідэнцкай пенсіі і магчымасці цягам некаторага часу зноў балатавацца ў прэзідэнты.

Клаўс падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе за амністыю, якую ён абвясціў у студзені 2013 года. Тады прэзідэнт спыніў расследаванне спраў, звязаных з фінансавымі махінацыямі і махлярствам. Сярод іх, піша BBC News, справа бізнэсоўца Томаса Пітра (Tomáš Pitr), які падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, і былога кіраўніка Чэшска-Мараўскай футбольнай асацыяцыі Францішка Хвалоўскага (František Chvalovsky). Яго падазравалі ў тым, што ён зарабіў больш за 11 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў пры дапамозе махлярства. Амністыя выклікала абурэнне і стромую крытыку ў Чэхіі.

Акрамя амністыі, сэнатары інкрымінуюць Клаўсу адмову ратыфікаваць шэраг еўрапейскіх пагадненняў, у прыватнасці план стварэння фонду для фінансавай дапамогі еўразоне, зацверджаны парламэнтам. Нягледзячы на адмову прэзідэнта, фонд усё адно быў створаны.

Імпічмэнт, вынесены сэнатам, мае сімвалічнае значэнне: прэзідэнцкі тэрмін Клаўса мінае ў чацвер, 7 сакавіка. 8 сакавіка ягонае месца зойме былы прэм'ер-міністр і даўні апанэнт дзейнага прэзідэнта Мілаш Зэман, які перамог на выбарах у студзені 2013 года.

Вацлаў Клаўс быў абраны прэзідэнтам у 2003 годзе. У 2008 годзе яго пераабралі на другі тэрмін.

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках