27 красавiка 2024, Субота, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год ашчадлівасці: улады раяць прымаць душ замест ванны

309
Год ашчадлівасці: улады раяць прымаць душ замест ванны

У Менгарвыканкаме падказалі, як жыць у Год ашчадлівасці.

Свае парады даў у газеце «Мінскі кур'ер» намеснік начальніка аддзела энэргетыкі Менгарвыканкама Анатоль Лаўнічук.

- Менчукі павінны зразумець галоўнае: гаворка ідзе аб рацыянальным выкарыстанні ўсіх магутных электрапрыбораў, - кажа Анатоль Лаўнічук. - Калі ў доме, да прыкладу, працуе пральная машына, то энэргія спажываецца кілаватамі. А сёй-той штодня пярэ некалькі саколак ці шкарпэтак, не думаючы пра тое, што праграма ж кожны раз запускаецца на поўную магутнасць! Дык чаму б не сабраць спачатку гэтыя пяць кілаграмаў бялізны і не памыць за адзін раз?

Мікрахвалёўкі сталі такімі звыклымі, што падлічваць выдаткі на прыгатаванне ежы ў іх нікому і ў галаву не прыходзіць.

- За гадзіну працы мікрахвалёўка спажывае энэргіі ў сярэднім у 10 разоў больш, чым за гэты ж час лямпа напальвання, - адзначыў спецыяліст. - Ці, напрыклад, электрагатавальнік вады. Камусьці трэба 2 кубкі гарбаты, а ён налівае поўны аб'ём і грэе, не падазраючы, што проста выкідвае грошы на вецер. А паспрабуйце вымкнуць усе лямпы і свяцільні, але пакіньце працаваць пральную машыну і ўбачыце, з якой хуткасцю мільгацяць лічбы на лічыльніку!

Спецыялісты нагадваюць: вымкнутая, але пакінутая ў «сонным рэжыме» бытавая тэхніка прадаўжае працаваць: і тэлевізар, і мікрахвалеўка, і кампутар у такім стане паглынаюць энэргію, а значыць, і грошы.

Што тычыцца вады, то самая значная яе частка марнуецца на зліўныя бакі ўнітаза. Для эканоміі можна набыць бачок з двума падзеленымі ёмістасцямі - большага і меншага аб'ёму. Націснеш на адну кнопку - вады зліецца менш, на другую - больш.

Пры выбары змяшальнікаў спецыялісты раяць аддаваць перавагу вагарным, а не крылатым кранам. Першыя адкрыць і закрыць можна за долі секунды, каштоўная вадкасць у зліўную трубу марна не сыдзе. Энэргаашчада - да 15%.

- На ванну сыходзіць вады ў 2-3 разы больш, чым на прыманне душа, - сказаў на заканчэнне Анатоль Лаўнічук. - Вось і думайце, што абраць. Вынік адлюструе чарговы рахунак-паведамленне на аплату камунальных паслуг.

Напісаць каментар 309

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках