26 красавiка 2024, Пятніца, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі ўскрыў вены прама ў кабінеце

132
Намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі ўскрыў вены прама ў кабінеце

(абноўлена) Былы намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі Анатоль Дазораў спрабаваў пакончыць з жыццём.

Яшчэ 4 студзеня ён быў звольнены з пасады першага намесніка кіраўніка справамі Лукашэнкі за масавыя парушэнні пры будаўніцтве аб'ектаў у Сочы. Анатоль Дазораў ускрыў вены прама ў працоўным кабінеце.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў Канстанцін Саракашыш - сын арыштаванага дырэктара санаторыя «Беларусь» Георгія Саракашыша - аднаго з фігурантаў справы па фактах парушэнняў пры будаўніцтве аб'ектаў санаторыя «Беларусь» у Сочы і на Чырвонай Паляне. Менавіта з гэтай справай ён звязвае спробу суіцыду.

«Будоўля ў Сочы апошнія гады - дурдом. Атрымалася, што спачатку яны папрасілі мала грошай. Будаўнічыя фірмы не могуць у цяперашніх рэаліях будаваць у Сочы за тыя грошы, якія былі першапачаткова запатрабаваныя. А калі прыйшлі прасіць яшчэ грошай, ім сказалі, што іх няма, шукайце дзе хочаце.

Вырашылі спісаць на бацьку - маўляў, ён скраў, таму грошай і няма. А не таму, што ўпраўленне справамі некалькі разоў перадумвала падчас будаўніцтва: узводзіцца аб'ект, прыходзяць і кажуць, што не спадабаўся, напрыклад, хол - перарабіць. А тое, што гэта выліваецца ў дадатковыя страты, пра гэта нешта ніхто не думаў. І бацька ўсё гэта рабіў. Ён увесь свой час і здароўе паклаў на тое, каб гэта ўсё было. Дазораў жа ўскрыў сабе вены. З-за чаго гэта робяць людзі? З-за таго, што спалохаліся. У выніку вырашылі ўсё павесіць на бацьку. Цяпер санаторый гэты загубяць, бо кіраўнікі, якія прыехалі цяпер ім кіраваць, наўрад ці справяцца з тым аб'ёмам. За 30 гадоў добра зрабіць гэта мог толькі бацька, і ў выніку стаў хлопчыкам для біцця», - заявіў Канстанцін Саракашыш.

Жонка зняволенага ў СІЗА КДБ дырэктара санаторыя «Беларусь» Лола Саракашыш таксама пацвердзіла інфармацыю пра спробу суіцыду ва УСП.

«Ведаю, што да паездкі мужа ў Менск намеснік Корбута чамусьці парэзаў сабе вены», - сказала Лола Саракашыш.

Нагадаем, былы першы намеснік кіраўніка справамі Лукашэнкі Анатоль Дазораў быў звольнены яшчэ ў пачатку года. Потым сышоў у адстаўку і яго начальнік Мікалай Корбут, месца якога заняў Віктар Шэйман.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках