26 красавiка 2024, Пятніца, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве пройдзе сустрэча з жонкамі палітвязняў

3

8 сакавіка ў Варшаве пройдзе канферэнцыя з удзелам жонак цяперашніх і былых беларускіх палітвязняў.

Спецыяльна для ўдзелу ў ёй з Менска прыедуць Марына Адамовіч і Наста Дашкевіч, жонкі Мікалая Статкевіча і Змітра Дашкевіча, апазіцыянераў і палітычных зняволеных, якія ўсё яшчэ знаходзяцца ў турме. На сустрэчы яны раскажуць пра сваіх родных, пра варункі, у якіх яны ўтрымліваюцца, а таксама пра ціск, які яны зазнаюць, і кампаніі салідарнасьці з імі, паведамляе сайт Беларускага дома ў Варшаве.

Вольга Бандарэнка, жонка Змітра Бандарэнкі, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», вызваленага з папраўчай калоніі ў красавіку 2012 года, і Дар'я Корсак, жонка Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара Андрэя Саннікава, які правёў больш за дзевяць месяцаў у турме, раскажуць пра тое, як змагаліся за сваіх мужоў і як перажылі гэты цяжкі час.

Канферэнцыя з удзелам жонак палітычных зняволеных адбудзецца ў Беларускім доме ў Варшаве (ul. Wiejska 13/3) а 13:00. Сустрэчу будзе мадэраваць еўрадэпутат Марэк Мігальскі.

І а 17:00 на Кракаўскім прадмесці (Krakowskie Przedmieście) у Варшаве, побач з касцёлам св. Ганны, пройдзе пікет салідарнасці з палітычнымі зняволенымі з удзелам апазіцыянераў, былых палітвязняў і прадстаўнікоў беларускіх арганізацый у Варшаве.

Арганізатары - Офіс еўрадэпутата Марэка Мігальскага і Беларускі дом у Варшаве.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках