15 чэрвеня 2026, панядзелак, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасалар Літвы: Шэнгенскія візы для беларусаў павінны быць танней

29
Амбасалар Літвы: Шэнгенскія візы для беларусаў павінны быць танней

Літва выступае за патанненне шэнгенскіх візаў для беларусаў.

Пра гэта заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Літвы ў Беларусі Эвалдас Ігнатавічус на прэзентацыі літоўскіх турыстычных магчымасцяў у Менску.

Кіраўнік літоўскай дыпламатычнай місіі выказаў меркаванне, што шэнгенскія візы для беларусаў павінны быць танней, а чэргі на беларуска-літоўскай мяжы менш, перадае БелТА.

Амбасадар таксама адзначыў, што беларусы ўсё больш актыўна наведваюць Літву, выбіраючы гэтую краіну для свайго адпачынку, аздараўлення і бізнес-сустрэч.

Эвалдас Ігнатавічус пажадаў узаемнага росту патокаў турыстаў як з Беларусі, так і з Літвы ў Беларусь. Прэзентацыя турыстычных магчымасцей у амбасадзе Літвы адбылася ў рамках міжнароднай турыстычнай выставы «Адпачынак-2013», якая 10 красавіка адкрыліся ў беларускай сталіцы.

Традыцыйна на гэты турыстычны форум прыехала вялікая колькасць прадстаўнікоў літоўскіх турфірмаў, якія сустракаюцца з беларускімі калегамі і рэкламуюць свае паслугі для беларусаў.

Нагадаем, на дадзены момант кошт шэнгенскай візы для беларусаў складае 60 еўра.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках