15 чэрвеня 2026, панядзелак, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіў прафзвязнаму актывісту ў аднаўленні на працы

15
Суд адмовіў прафзвязнаму актывісту ў аднаўленні на працы

Полацкі суд пакінуў у дзеянні пастанову кіраўніцтва ААТ «Полацк-Шкловалакно» аб звальненні старшыні першаснай арганізацыі Свабоднага прафзвязу.

Апошняе паседжанне суда ў справе аб звальненні Віктара Стукава, які працуе аператарам на прадпрыемстве «Полацк-Шкловалакно» адбылося 16 красавіка, піша сайт polack.by.

Нягледзячы на відавочныя парушэнні заканадаўства аб працы з боку наймальніка, суддзя Ірына Даротка прызнала законным загад аб звальненні работніка.

Прысутныя на працэсе праваабаронцы кажуць пра парушэнні, якімі суправаджалася яго правядзенне.

Падчас папярэдняга паседжання суддзя адмовіла юрысту Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Алене Яськовай у праве прадстаўляць інтарэсы Віктара Стукава на судовым пасяджэнні. Суддзя заявіла, што працэс і без гэтага зацягнуўся, таму ў яе няма часу на афармленне дакументаў для прадстаўніка прафзвязу.

Свабодны прафзвяз будзе абскарджваць пастанову ў судзе вышэйшай інстанцыі, а таксама падасць скаргу на суддзю Ірыну Даротка ў міністэрства юстыцыі.

Віктар Стукаў браў актыўны ўдзел у абароне правоў працоўных завода. Гэта і сталася прычынай ягонага звальнення напачатку гэтага года.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках