12 траўня 2024, Нядзеля, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя «Бабруйскага завода ДВП» дамагліся выплаты прэмій

21
Рабочыя «Бабруйскага завода ДВП» дамагліся выплаты прэмій

Пасля прыпынення вытворчасці на «Бабруйскім заводзе ДВП» яго кіраўніцтва пайшло на саступкі рабочым.

Канфлікт на прадпрыемстве пачаўся 15 красавіка. Супрацоўнікі філіяла «Бабруйскі завод ДВП» ТАА «БізнесБудСвет» атрымалі на рукі разліковыя лісты і ўбачылі, што ім значна скарацілі прэміяльныя выплаты. Раней яны складалі 40 адсоткаў, а потым скараціліся да 20 адсоткаў у рабочых і да 10 адсоткаў у служачых

Каля 300 рабочых спынілі вытворчасць. Пасля гэтага кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на дыялог з імі, піша ПЦ «Вясна».

«Пасля прыпынення вытворчасці і рэзанансу, які быў выкліканы, генеральны дырэктар запрасіў рабочых да сябе на гутарку, - распавядае рабочы завода Аляксандр. - Ён сказаў, што адбылася памылка і папрасіў прабачэння. Таксама дадаў, што ўжо на руках дакумент, з якога вынікае, што рабочыя не вінаватыя ў эканамічнай сітуацыі, якая тут склалася».

Рабочым заводу ДВП паабяцалі пералічыць, і выплаціць паўнавартасныя прэміі разам з заробкам. У адваротным выпадку, кажуць рабочыя, яны зноў будуць адстойваць свае правы.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках