9 лiстапада 2026, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-ваенкар пра настроі ў арміі Пуціна: Стаміліся і хочуць міру

Z-ваенкар пра настроі ў арміі Пуціна: Стаміліся і хочуць міру

Найбольш ваяўнічыя людзі знаходзяцца ў тыле.

Адзін з найбуйнейшых Z-ваенкараў Расіі Юрый Падаляка расказаў пра настроі ў акупацыйнай арміі РФ. Ён сцвярджае, што ў шэрагах вайскоўцаў накапілася стомленасць і яны больш не хочуць захопліваць Украіну, паведамляе Dialog.ua.

Падаляка ў сваім відэаблогу адказаў на пытанне падпісчыка пра тое, што сёння аддадуць перавагу ваенныя РФ: вайну да пераможнага канца ці «ганебны мір».

«Вы не паверыце, але большасць удзельнікаў «СВА» не пагодзяцца з вамі. Яны стаміліся. Яны хочуць міру. Найбольш ваяўнічыя людзі знаходзяцца ў тыле. Чым далей тыл, тым больш ваяўнічыя людзі. Кажу, як ёсць… Калі вы думаеце, што яны, пачытаўшы нашу прапаганду, адразу: «Вайна да перамогі»… Большасць — не. Людзі стаміліся. Вайна ідзе амаль пяць гадоў… Гэта шмат, вельмі шмат. У іх цэлае жыццё праходзіць на вайне. Вы проста не разумееце, што гэта такое», — заявіў прапагандыст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲