2 траўня 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатарская Беларусь - галоўны спамер свету

27
Дыктатарская Беларусь - галоўны спамер свету

Беларусь займае другое месца па канцэнтрацыі шкоднаснага кантэнту і першае - па аб'ёму спаму.

Пра гэта гаворыцца ў рэйтынгу World Hosts Report, які склалі эксперты арганізацыі HostExploit.

Спецыялісты прыйшлі да такіх высноваў, вывучыўшы справаздачы ўсіх 43 з лішнім тысяч аўтаномных сістэм AS (сістэм IP-сетак і маршрутызатараў, якія кіруюцца адным ці некалькімі аператарамі, якія маюць адзіную палітыку маршрутызацыі з Інтэрнэтам, у Беларусі гэта - РУП «Белтэлекам») у свеце за 2012 год, піша «Інтэрфакс».

«У той час як шкоднасныя праграмы працягваюць развівацца, а кіберзлачынцы набіраюцца вопыту, адна фундаментальная рэч застаецца нязменнай. А менавіта - амаль усе інтэрнэт-пагрозы фізічна дзесьці размяшчаюцца», - падкрэсліваюць аўтары World Hosts Report, сабраўшы глабальныя дадзеныя аб інфікаваных сайтах, батнетах і спаме.

Прадстаўнікі HostExploit падкрэсліваюць, што пры гэтым «да стварэння і распаўсюджвання большай частцы шкоднаснага кантэнту самі аператары наўпрост не маюць дачынення - часта ён з'яўляецца вынікам іх бяздзейнасці, а часам аператары могуць быць ахвярамі зламыснікаў».

У адпаведнасці з агульнай канцэпцыяй World Hosts Report першачарговую ўвагу аўтары даследавання надалі менавіта аператарам AS, апублікаваўшы ў асноўнай частцы сваёй справаздачы топ-50 сістэм AS з найбольшай канцэнтрацыяй шкоднаснай актыўнасці, які стаў ужо традыцыйным.

Трэцяе месца ў рэйтынгу заняў беларускі нацыянальны аператар Белтэлекам, саступіўшы нідэрландскай і расейскай сеткам.

Нагадаем, у студзені пра нечаканы рост колькасці спам-рассыланняў з беларускіх сервераў паведаміла нямецкая арганізацыя Uceprotect. На першае месца ў пачатку года, па яе даных, апярэдзіўшы традыцыйных «лідараў» - Пакістан і В'етнам, выйшла беларуская дзяржаўная сетка перадачы дадзеных «Белпак», якая належыць Белтэлекаму.

Гендырэктар нацыянальнага аператара электрасувязі тады пракаментаваў гэта так, што ні адзін правайдэр ў свеце не з'яўляецца распаўсюднікам спаму. І падкрэсліў, што для спам-рассыланняў выкарыстоўваюцца неабароненыя па недаглядзе інтэрнэт-карыстальнікаў кампутары.

Анлайн-статыстыка Uceprotect, якая вядзецца ў рэжыме рэальнага часу, і сёння «падфарбоўвае» нашу краіну як самую актыўную ў рассыланні спаму.

Беларусь таксама заняла адну з лідзіруючых пазіцый у рэйтынгу краін з найбольш высокай канцэнтрацыяй шкоднаснага кантэнту. А менавіта - другое месца, саступіўшы толькі Расеі, якая ўзначальвае гэты топ ўжо на працягу 9 месяцаў.

Пры гэтым мы на першым месцы сярод усіх краін па актыўнасці спамераў, на другім - па долі заражаных рэсурсаў і на трэцім - па небяспецы фішынгу.

«У нашых папярэдніх дакладах тэндэнцыя была ясная: спамеры аддаюць перавагу весці дзейнасць у краінах з нізкімі узроўнем рэгулявання і бар'ерам для рэгістрацыі AS. І мы бачылі дамінаванне Індыі, Пакістана і В'етнама. Напрыклад, у мінулым квартале палова з топ-10 сістэм AS была зарэгістраваная ў Індыі, - адзначаюць аўтары даследавання. - Аднак у гэтым квартале індыйцы ўжо не гаспадары. Замест гэтага мы бачым спалучэнне невялікіх, спецыяльна пабудаваных для спаму сістэм, а таксама вялікіх тэлекамунікацыйных кампаній, якія працягваюць змагацца са спамам».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках