26 красавiка 2024, Пятніца, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзкалій» адкладзены на год

40
«Саюзкалій» адкладзены на год

Запуск новага сумеснага трэйдара «Уралкалію» і «Беларуськалію» адкладзены да другога квартала 2014 года.

Пра гэта сказаў прадстаўнік Уралкалію, перадае Reuters.

Уралкалій - манапольны вытворца РФ самага значнага ўгнаення на сусветным сельскагаспадарчым рынку - планаваў разам з беларускім партнёрам пачаць працаваць праз новага афшорнага трэйдара «Саюзкалій» з 2013 года, але адклаў запуск, таму што пакуль не атрымаў ухвалення антыманапольных ведамстваў на рынках усіх краін прысутнасці.

«Цяпер ідзе працэс рэгістрацыі, паралельна будуць атрымлівацца заключэнні», - сказаў прадстаўнік Уралкалію.

У траўні 2012 года стала вядома, што Беларуская калійная кампанія - партнёр «Уралкалію» - можа змяніць імя, пашырыць бізнес і пераехаць у Швейцарыю.

У верасні 2012 года генеральны дырэктар «Уралкалію» Уладзіслаў Баўмгертнер казаў, што «Саюзкалій», які атрымае ў спадчыну ад ранейшага сумеснага трэйдара 43 адсоткі сусветнага рынку калійных угнаенняў, можа пачаць працу ўжо з другой паловы 2013 года. Пры гэтым цяперашні трэйдар кампаній, Беларуская калійная кампанія (БКК), спыніць сваё існаванне.

Новаму трэйдару, які ствараецца на парытэтных правах і будзе зарэгістраваны ў Швейцарыі, плануецца перадаць спачатку спотавыя кантракты, а затым доўгатэрміновыя.

У верасні мінулага года прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч паведаміў пра тое, што «Беларуськалій» змог дамагчыся павелічэння долі экспартных продажаў праз «Саюзкалій» да 49,15 адсоткаў з 47,5 адсоткаў.

Шэраг экспертаў заяўлялі пра тое, што з дапамогай «Саюзкалію» беларуская кампанія хацела абысці магчымыя санкцыі з боку Захаду ў выпадку іх увядзення і атрымаць танныя крэдыты.

У прыватнасці, пра гэта пісала міжнародная дзелавая газета Financial Times. «Беларускія прадпрыемствы не карыстаюцца вялікай павагай у ЗША і ЕЗ. З-за аўтарытарнага характару ўладаў, якія маюць звычку арыштоўваць актывістаў апазіцыі, супраць вядучых прыхільнікаў рэжыму і некаторых службовых асоб уведзеныя эканамічныя і візавыя санкцыі. Таму зразумелае імкненне «Беларуськалія», адной з найбуйнейшых кампаній краіны, якая з'яўляецца вытворцам калійных угнаенняў, і яе расейскага партнёра «Уралкалія» экспартаваць практычна ўсю іх прадукцыю праз новае сумеснае прадпрыемства «Саюзкалій», якое будзе зарэгістравана ў Швейцарыі», - пісала газета.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках