14 лiстапада 2024, Чацвер, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Поспехі луканомікі: на складах МАЗа іржавеюць новыя грузавікі

149

Найбуйнейшы беларускі завод не можа вырашыць праблемы з падзеннем продажаў.

На складах МАЗа сабралася прадукцыя, вырабленая за апошнія месяцы - каля трох тысяч новых аўтамабіляў. Некаторыя з грузавікоў, якімі застаўленая тэрыторыя завода, ужо пакрываюцца іржой. Пра гэта сведчаць фатаграфіі, дасланыя сайту charter97.org адным з чытачоў.

Праблемы ў МАЗа пачаліся яшчэ ў пачатку года. Тады з-за падзення збыту прадукцыі на заводзе быў уведзены чатырохдзённы працоўны тыдзень. Згодна з загадам ад 25 лютага 2013 года, працоўныя дні былі перанесеныя на восень.

«З-за адсутнасці попыту на на аўтатэхніку ААТ «МАЗ» знізілася пакупніцкая актыўнасць на расейскім і міжнародным рынках, што пацягнула за сабой павелічэнне запасаў аўтамабіляў і прычапной тэхнікі. З улікам удакладнення аб'ёмаў вытворчасці, і з мэтай рацыянальнага выкарыстання працоўных, матэрыяльных, і паліўна-энергетычных рэсурсаў», - гаварылася ў загадзе.

Па выніках першага квартала 2013 года, доля беларускага вытворцы на расейскім рынку грузавых аўтамабіляў поўнай масай 14-40 тон у параўнанні з першым кварталам 2012 года скарацілася з 14,3% да 7,4%.

Успехи «луканомики»: на складах МАЗа ржавеют новые грузовики
Напісаць каментар 149

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках