17 чэрвеня 2026, Серада, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Нафта стане танней, але паліва падаражэе

9
Барыс Жэліба: Нафта стане танней, але паліва падаражэе

Зніжэнне коштаў на нафту і газ для Беларусі да ўнутрырасейскіх не прывядзе да зніжэння кошту паліва на ўнутраным рынку.

Такім чынам эканаміст Барыс Жэліба пракаментаваў сайту charter97.org заяву Лукашэнкі аб тым, што ў Астане была дасягнутая дамоўленасць аб зняцці тарыфных абмежаванняў у рамках МС.

«Учора Расея зняла мытныя зборы на экспарт нафтапрадуктаў, але гэта дробязі. Вядома, што мы ўжо атрымліваем ад РФ нафту і газ без мытных пошлін. На самай справе, Лукашэнка даўно ставіў пытанне, каб кошт на нафту для Беларусі, які і так з'яўляецца самым нізкім у СНД, быў ніжэй, чым для Смаленскай вобласці. З улікам таго, што ў Астане кіраўнікі дамовіліся аб тым, што 1 студзеня 2015 года афіцыйна запрацуе Еўразійскі саюз, можна сказаць, што нафта для нас будзе яшчэ танней», - лічыць эксперт.

Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на гэта, кошт паліва ўнутры краіны будзе павялічвацца, так як розніцу ад зніжэння кошту на нафту, у першую чаргу, прысвойвае дзяржава.

«Еўразійскі саюз імкнуцца стварыць па прыкладзе Еўрапейскага звяза. Як адзначаюць аналітыкі, Адзіная эканамічная прастора павінна дзейнічаць ужо сёння. Але таго, што запісана ў дакументах, няма. Адсутнічае свабоднае перамяшчэнне тавараў і паслуг. Толькі дзве трэці тавараў і адна трэць паслуг могуць свабодна перамяшчацца. Калі на рынках Расеі і Беларусі абвяшчаюць тэндэры, то ўлады робяць так, што на паперы запісаныя роўныя ўмовы і свабодная канкурэнцыя, але на справе іх выйграюць, як правіла, айчынныя вытворцы. Гэта датычыцца і сельгастэхнікі, і скаргаў расейцаў на стварэнне бар'ераў для прасоўвання рыбнай прадукцыі. Такія міні-войны заўсёды былі і будуць, таму што характар улады ў гэтых краінах аўтарытарны. Як гаворыцца - свая кашуля бліжэй да цела. Я скептычна стаўлюся да таго, што з 1 студзеня 2015 года ўсё запрацуе, і ў нас будзе, як у ЕЗ. Прырода аўтарытарнай улады па сутнасці не зменіцца. Таму сутычкі і неразуменні будуць заўсёды», - упэўнены эканаміст.

Нагадаем, сустрэча кіраўнікоў Расеі, Беларусі, Украіны і Казахстана адбылася 29 траўня ў Астане.

Беларускі дыктатар заявіў аб тым, што там была дасягнутая дамоўленасць аб зняцці тарыфных абмежаванняў у рамках МС.

Адным з вынікаў сустрэчы ў казахскай сталіцы стала дамоўленасць аб тым, што Украіна і Кыргызстан атрымаюць статус назіральніка ў МС. Журналісты таксама адзначылі, што беларускі кіраўнік нерваваўся напярэдадні пасяджэння Савета і трапіў у скандал з-за таго, што не заўважыў уключанага мікрафона.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках