13 чэрвеня 2026, Субота, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы знаходзімся паміж двума монстрамі

110
Лукашэнка: Мы знаходзімся паміж двума монстрамі

Беларускі кіраўнік загаварыў пра неабходнасць наладжвання стасункаў з Захадам.

«Нам трэба выбудоўваць нармальныя адносіны з Еўразвязам, але ні ў якім разе не ў шкоду нашаму асноўнаму саюзніку - Расейскай Федэрацыі. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Хачу я гэтага ці не, але хто б тут не быў, ён будзе выбудоўваць гэтыя адносіны (з ЕЗ)», - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску са старшынёй Дзярждумы РФ Сяргеем Нарышкіным, піша «Інтэрфакс».

Кіраўнік падкрэсліў, што «нам трэба больш актыўна рухацца ў напрамку выбудоўвання адносін з Еўразвязам». «Вы выдатна разумееце, што дрэнныя адносіны з Еўропай у нас - гэта не на карысць нашым адносінам з Расеяй», - сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён запэўніў: «Тое, што датычыцца нашых дамоўленасцей з Расеяй, тое, што мы вельмі актыўна супрацоўнічаем, асабліва ў рамках «саюзнай дзяржавы», - гэта свята». «Мы ад гэтай палітыкі ніколі не адыдзем, і калі ад нас будуць патрабаваць выбіраць Расею ці Еўропу, нейкія іншыя аб'яднанні, то мы на гэта ніколі не пойдзем», - працягнуў Лукашэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што «нашыя заявы ніколі не разыходзяцца са справамі».

Лукашэнка пацвердзіў, што Беларусь у рамках інтэграцыі будзе праводзіць «вельмі актыўную палітыку». «Мы ніколі не адмаўляліся ад гэтага і не адмовімся», - падкрэсліў ён.

Ён адзначыў, што чуе заявы асобных палітыкаў, у тым ліку і ў Расеі, пра тое, што «Беларусь кідаецца туды-сюды». «Беларусь ніколі не кідалася. Проста трэба разумець, што мы сёння знаходзімся паміж двума монстрамі - Расеяй і Еўразвязам. І ў гэтых умовах нам трэба выбудоўваць адносіны з гэтымі двума гіганцкімі аб'яднаннямі», - заявіў ён.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 110

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках