16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін распавёў аб надыходзячым крызісе ў Расеі

97
Пуцін распавёў аб надыходзячым крызісе ў Расеі

Уладзімір Пуцін папярэдзіў расейцаў аб праблемах, з якімі сутыкнецца краіна.

У сваім выступе на ХI Сусветным Кангрэсе па перынатальнай медыцыне ён сказаў, што іх наступствы будуць адчувальныя «і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай сферы». Паводле яго слоў, прычыны будучага крызісу - дэмаграфічнага - былі закладзены некалькі дзесяцігоддзяў таму, піша NEWSru.com.

«У 90-х гадах наша краіна сутыкнулася з глыбокім дэмаграфічным крызісам. Наступствы гэтага крызісу мы яшчэ не адчулі на сабе, але яны дадуць аб сабе ведаць і ў эканоміцы, і ў сацыяльнай сферы, і ў прамысловым развіцці. Мы, на жаль, сутыкнёмся з гэтым у бліжэйшыя гады», - папярэдзіў прэзідэнт Расіі.

Гэтыя словы пацвярджаюцца прагнозам шэрагу заходніх экспертаў адносна будучыні нашых усходніх суседзяў.

«Дэмаграфічныя працэсы памяншаюць колькасць рабочай сілы, з гэтым непасрэдна звязана і зніжэнне ўзроўню адукацыі. Пры гэтым не відаць перадумоў да з'яўлення ў агляднай будучыні такога кіраўніцтва, якое было б гатова да правядзення больш глыбокіх рэформаў», - пісала польскае выданне «Polityka Wschodnia» некалькі месяцаў таму, спасылаючыся на даклад ЦРУ.

У сваім выступе на кангрэсе Пуцін нагадаў, што паляпшэнне аховы здароўя маці і дзіцяці, а таксама скарачэнне мацярынскай і дзіцячай смяротнасці сталі двума з васьмі прыярытэтаў і мэтаў развіцця тысячагоддзя, прынятых у ААН у 2000 годзе.

«Цяпер у Расеі штогод нараджаецца амаль 2 млн дзяцей. У мінулым годзе ўзровень нараджальнасці дасягнуў сярэднееўрапейскага. Дзіцячая смяротнасць скарацілася за апошнія 10 гадоў на 50%», - сказаў Пуцін.

Ён нагадаў, што яшчэ некалькі гадоў таму было немагчыма выратаваць аслабленых і неданошаных дзяцей, для гэтага былі патрэбныя спецыяльныя ўмовы.

«І для іх стварэння на працягу пяці гадоў былі прыняты неабходныя меры», - заявіў прэзідэнт Расеі.

Прэзідэнт Расеі паведаміў, што ў 2014 годзе ў Маскве адкрыецца буйны федэральны перынатальны цэнтр. Усяго ж у краіне цяпер актыўна працуюць 58 такіх цэнтраў, аснашчаных самым перадавым лячэбна-дыягнастычным абсталяваннем. Аднак гэтага пакуль недастаткова, падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках