24 красавiка 2024, Серада, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Жыве Беларусь!» пакажуць на міжнародным фестывалі ў Партугаліі

5

Сёння адбудзецца паказ фільма пра беларускі супраціў на кінафестывалі Festroia ў партугальскім горадзе Сетубал.

Фільм сярод 14 карцін, якія прэтэндуюць на галоўную ўзнагароду конкурсу - «Залатога дэльфіна».

Фестываль адкрыўся 7 чэрвеня і будзе доўжыцца тыдзень.

Акрамя «Жыве Беларусь!» польскага рэжысёра Кшыштафа Лукашэвіча, за галоўны прыз пазмагаюцца «90 хвілін» (90 minutter) нарвежскай рэжысёркі Эвы Сорхауг, рэлігійная драма аб рэжыме Піначэта «The Passion of Michelangelo» чылійскага рэжысёра Эстэбана Ларэна ды іншыя.

Першы мастацкі фільм пра беларускі супраціў здымаўся ў лістападзе-снежні 2011 года ў Польшчы. Над карцінай працавалі Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакументальных фільмаў (WFDIF) і французскі Canal +.

Сусветнай дыстрыбуцыяй фільма «Жыве Беларусь!» займаецца італьянская кампанія Intramovies.

Перадпрэм'ерны паказ фільма адбыўся на фестывалі ў Канах ў 2012. Прэм'ера ў Варшаве адбылася 17 красавіка 2013. Карціна ўжо брала ўдзел у розных міжнародных кінафестывалях. У Інтэрнэце фільм быў паказаны на сайце charter97.org 8 траўня.

Галоўную ролю рок-музыкі Мірона Захаркі - выканаў беларускі музыка Зміцер (Вінсэнт) Папко. У фільме знялася зорка польскага кіно Караліна Грушка.

У фільме таксама зняўся вядомы беларускі музыка Аляксандр Памідораў і актор Анатоль Кот, які пасля здымак трапіў у чорны спіс забароненых у Беларусі актораў.

Музыку да «Жыве Беларусь!» напісаў Лявон Вольскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках