7 жнiўня 2026, Пятніца, 22:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэсе ЗША заклікаюць байкатаваць Алімпіяду ў Сочы

21
У Кангрэсе ЗША заклікаюць байкатаваць Алімпіяду ў Сочы

У Кангрэсе ЗША ў сувязі з сітуацыяй вакол Эдварда Сноўдэна з'явіліся заклікі байкатаваць Алімпіяду ў Сочы.

Ініцыятыву байкоту Гульняў у Сочы, маючых адбыцца ў лютым наступнага года, вылучыў сенатар-рэспубліканец Ліндсі Грэм, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Іншых прыхільнікаў сярод амерыканскіх заканадаўцаў гэтая задума, мяркуючы па ўсім, на дадзеным этапе не мае. З пункту гледжання Грэма, прэзідэнту Бараку Абаме варта разгледзець магчымасць адмовы ЗША ад удзелу ў зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, калі Расея дасць прытулак Сноўдэну. «Я б проста накіраваў расейцам самы недвухсэнсоўны сігнал, які толькі можна», - заявіў Грэм у аўторак газеце «Хіл».

«Міждзяржаўныя сувязі важней, чым сваркі спецслужбаў»

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін лічыць, што сітуацыя вакол Эдварда Сноўдэна і падобныя выпадкі не павінны ўскладняць міждзяржаўных сувязяў.

«У нас ёсць свае задачы, у тым ліку, у напрамку развіцця адносінаў з ЗША», - заявіў кіраўнік дзяржавы журналістам.

«У нас незалежная знешняя палітыка», - нагадаў ён.

«Мы не маем намеру ўдавацца ў падрабязнасці і дэталі», - сказаў Пуцін, адказваючы на пытанні журналістаў.

«Мы папярэдзілі спадара Сноўдэна, што любая яго дзейнасць, звязаная з нанясеннем шкоды расейска-амерыканскім адносінам для нас непрымальная», - падкрэсліў ён.

Былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн напярэдадні афіцыйна запытаў часовы прытулак у Расеі, перадаўшы адпаведную заяву прадстаўніку Федэральнай міграцыйнай службы ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева.

Кіраўнік ФМС Канстанцін Рамаданаўскі пацвердзіў, што дакументы ад Эдварда Сноўдэна на атрыманне часовага палітычнага прытулку ў Расеі ўжо паступілі ў ФМС.

У Сноўдэна няма выбару, ён зачынены ў Расеі - Пушкоў

Каментуючы сітуацыю з Эдвардам Сноўдэнам, кіраўнік камітэта Дзярждумы па міжнародных справах Аляксей Пушкоў адзначыў, што экс-супрацоўнік ЦРУ, знаходзячыся ў Расеі, не зможа займацца выкрывальнай дзейнасцю ў дачыненні ЗША.

Паводле яго слоў, у бліжэйшай перспектыве казаць пра тое, застанецца экс-супрацоўнік ЦРУ ў Расеі ці пакіне яе, «абсалютна немагчыма».

«У цяперашні час Сноўдэн вымушана зачынены ў РФ і не можа выехаць з нашай краіны. У Сноўдэна, па сутнасці, няма выбару», - канстатаваў Пушкоў.

Кіраўнік камітэта паказаў, што выезд для былога супрацоўніка ЦРУ з Расеі звязаны з непасрэднай рызыкай для яго жыцця. «Усе краіны заходняй дэмакратыі адмовілі ў прытулку, а гісторыя з вымушанай пасадкай самалёта прэзідэнта Балівіі Эва Маралеса ў Вене і яго даглядам толькі па адным падазрэнні, што на борце беглы хакер, паказвае, што і паветраны транспарт таксама не з'яўляецца для Сноўдэна бяспечным», - сказаў дэпутат.

Разам з тым ён падкрэсліў, што для прадастаўлення часовага прытулку ў Расеі Сноўдэн павінен будзе выканаць умовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна - не наносіць далейшую шкоду амерыканскім партнёрам. «У РФ і ЗША вялікі і важкі парадак дня, які ўключае і іранскую праблему, і сірыйскі крызіс, а таксама паўночна-карэйскае пытанне. Расея і Амерыка павінны працягваць супрацоўнічаць дзеля бяспекі ў свеце», - заявіў кіраўнік камітэта. «Таму расейскае кіраўніцтва зацікаўлена ў тым, каб эпізод са Сноўдэнам не аказаў негатыўнага ўплыву на адносіны з Амерыкай», - падкрэсліў Пушкоў.

Пры гэтым, дадаў парламентар, экс-супрацоўнік ЦРУ ужо даў зразумець, што не хоча адмаўляцца ад сваёй дзейнасці праваабаронцы і будзе працягваць выкрываць «вялікага брата». «Для працягу такой дзейнасці пасля ён павінен будзе пакінуць Расею і займацца ёю ў адной з краін, якая пагодзіцца даць яму пастаянны прытулак», - сказаў на заканчэнне кіраўнік камітэта.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках