2 траўня 2024, Чацвер, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей на валізках

10
Макей на валізках

Беларускі МЗС пацвердзіў удзел Уладзіміра Макея ў сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін «Усходняга партнёрства».

«Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыме ўдзел у сустрэчы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў-удзельніц ініцыятывы «Усходняе партнёрства», якая адбудзецца ў Брусэлі 22 ліпеня.

Дадзены візіт адбудзецца па запрашэнні Высокага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і Еўракамісара па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле.

Удзельнікі сустрэчы абмяняюцца меркаваннямі аб стане і перспектывах супрацоўніцтва ў межах «Усходняга партнёрства» (УП), а таксама абмяркуюць пытанні падрыхтоўкі да трэцяга саміту УП, які пройдзе ў Вільні 28-29 лістапада.

Плануецца правядзенне рабочых сустрэч кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з кіраўніцтвам еўраструктур, кіраўнікамі дэлегацый шэрагу краін-членаў ЕЗ і дзяржаў-партнёраў», - гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Нагадаем, у дачыненні да кіраўніка МЗС Беларусі нядаўна былі прыпыненыя санкцыі ЕЗ. Міжнародная федэрацыя правоў чалавека рыхтуе акцыі пратэсту да яго прыезду ў Брусэль.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках