8 траўня 2024, Серада, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арышты ў «Белкаапсаюзе»

133
Арышты ў «Белкаапсаюзе»

КДБ пачаў «зачысткі» ў будаўнічай галіне.

Як паведамляе прэс-служба КДБ, «у ходзе правядзення мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў будаўнічай галіне Камітэтам дзяржаўнай бяспекі выяўленая і спыненая супрацьпраўная дзейнасць групы асоб з ліку кіраўнікоў, супрацоўнікаў Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў («Белкаапсаюз») і прадстаўнікоў камерцыйных структур, якія займаліся вымагальніцтвам за прадастаўленне аб'ёмаў работ на аб'ектах спажыўкааперацыі, а таксама продаж інвестарам зямельных участкаў і аб'ектаў нерухомасці».

Памеры хабараў, якія патрабаваліся да перадачы за прадастаўленне магчымасці будаўніцтва і продажу нерухомасці, дасягалі 500 тыс. даляраў ЗША.

Пры перадачы чарговай часткі хабараў затрыманыя старшыня «Белкаапсаюза» Сідзько Сяргей (на фота), начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва «Белкаапсаюза» Калодзезны Зміцер, намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва «Белкаапсаюза» Сізук Э.В., а таксама прадстаўнікі камерцыйных структур.

У дачыненні да згаданых асоб узбуджана 5 крымінальных спраў па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 і 431 КК Рэспублікі Беларусь. Падазраваныя змешчаныя ў СІЗА.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі працягваецца правядзенне аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых асоб, паведамляе прэс-служба.

Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў («Белкаапсаюз») - шматгаліновая дыверсіфікаваная структура, якая аб'ядноўвае каля 300 юрыдычных асоб. Асноўныя галіны дзейнасці: гандаль, грамадскае харчаванне, прамысловасць, будаўніцтва, транспарт, нарыхтоўкі, зверагадоўля, знешнеэканамічная дзейнасць, навуковая дзейнасць, страхавая дзейнасць, падрыхтоўка кадраў. Сістэмай «Белкаапсаюза» аказваецца больш за 60 відаў платных паслуг.

Сідзько быў прызначаны старшынёй праўлення «Белкаапсаюза» ў 2009 годзе.

Нагадаем, сёння Лукашэнка ў чарговы раз запатрабаваў павысіць эфектыўнасць дзейнасці рабочай групы па праблемах будаўнічай галіны. Ён таксама заявіў пра сваё незадавальненне працай групы і запатрабаваў актывізаваць працу групы, павысіць эфектыўнасць, павялічыць патрабаванні да адказных асобаў.

«Убачылі ў СМІ нейкі зварот групы нашых грамадзян або пачулі пра гэта - неадкладна праверылі. Калі хтосьці не выпраўляе - дадзеная каманда праваахоўным органам: кайданкі - і ў камеру. І няхай тады думаюць, як працаваць з народам», - заявіў кіраўнік.

Раней Лукашэнка таксама падвяргаў крытыцы, паводле яго слоў, будаўнікоў, якія «зажраліся», за высокі ўзровень карупцыі.

Фота з архіва

Напісаць каментар 133

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках