Фотафакт: Сярэдзіна восені ў казачным Мінску
- 20.10.2026, 17:47
- 1,066
Незвычайныя кадры з цэнтра горада.
Блогер апублікаваў у сацыяльнай сетцы Threads атмасферныя фота беларускай сталіцы, зробленыя ў сярэдзіне кастрычніка. На кадрах — Траецкае прадмесце, раёны Кастрычніцкай плошчы і Нямігі.
«Мінск, сярэдзіна кастрычніка, палова восені», — напісаў ён.
«Сярэдзіна восені ў «казачным» Мінску», — пракаментаваў адзін з жыхароў сталіцы.
«Мне здаецца, я хутка пераеду ў Мінск», — напісаў іншы беларус.








