1 чэрвеня 2024, Субота, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве рыхтуюць «гарачую» сустрэчу Пуціну

53
У Кіеве рыхтуюць «гарачую» сустрэчу Пуціну

Украінскія нацыяналісты падрыхтуюць сустрэчу Пуціну і патрыярху Кірылу.

Украінская нацыяналістычная партыя «Свабода» рыхтуе акцыі пратэсту да прыезду ў Кіеў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і кіраўніка РПЦ патрыярха Кірыла.

Пра гэта, як перадае тэлеканал ТСН паведаміў дэпутат Вярхоўнай Рады ад «Свабоды» Андрэй Ільенка.

«Гэта пікетаванне максімальна набліжанае да месца, дзе маскоўскія эмісары «рускага свету» будуць знаходзіцца», - растлумачыў Ільенка, адзначыўшы, што акцыі, прымеркаваныя да візіту ў Кіеў кіраўніка РПЦ для нацыяналістаў ужо сталі «традыцыйнымі». У той жа час дэпутат падкрэсліў, што «Свабода» пакуль яшчэ не вызначылася з часам пачатку акцыі і не падавала заяўку на яе правядзенне. Гэта звязана з тым, што пакуль не вядома, як і па якім маршруце прэзідэнт Расеі і патрыярх Кірыл будуць перасоўвацца па Кіеве, піша Lenta.ru.

Расейскія лідар і кіраўнік РПЦ, як паведамлялася раней, плануюць прыбыць у Кіеў 27 ліпеня на святкаванне 1025-годдзя Хрышчэння Русі. Апроч іх, паводле звестак украінскага МЗС, у святкаванні прымуць удзел прэзідэнт Малдовы Нікалае Цімофці, прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч і Каталікос-Патрыярх Грузіі Ілія II.

Па інфармацыі «Vesti.ua», у склад расейскай дэлегацыі ўвойдзе таксама кіраўнік «Газпрама» Аляксей Мілер, які разам з Пуціным і прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам прыме ўдзел у міждзяржаўных перамовах па эканамічных пытаннях. Бакі таксама абмяркуюць інтэграцыйныя перспектывы Украіны.

Нагадаем, на святкаванне таксама прыедзе Аляксандр Лукашэнка з сынам Колем. Яны будуць жыць у гасцявой прэзідэнцкай рэзідэнцыі на вул. Ліпскай у Кіеве.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках