10 траўня 2026, Нядзеля, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Ваўчанскам HIMARS спаліў расейскі «Панцыр»

1
Пад Ваўчанскам HIMARS спаліў расейскі «Панцыр»

Акупанты рэзка заціхлі.

На Харкаўскім кірунку пад Ваўчанскам паспяхова адпрацавала ўкраінская РСЗА HIMARS. Расейцы страцілі ўстаноўку «Панцыр-С».

Пра гэта паведаміў раніцай 1 чэрвеня воін 24-й штурмавой брыгады УСУ Станіслаў Бунятаў з пазыўным «Асман».

«Цяпер на Ваўчанскім кірунку пі***аў (расейскае войска – заўв.) знішчае «Хаймарс», – распавёў вайсковец.

Ён удакладніў, што было зафіксавана 12 прылётаў па месцы, дзе знаходзіўся расейскі «Панцыр-С». Устаноўка, як мяркуецца, знішчаная.

Пасля працы HIMARS акупанты рэзка спынілі ўсякую актыўнасць на гэтым участку фронту.

«На Ваўчанскім кірунку пасля «Хаймарсаў» цішыня. Птушкі спяваюць. Найлепшая абстаноўка», – паведаміў Асман.

Ён не ўдакладніў, устаноўка была знішчаная на тэрыторыі Украіны ці РФ. Нагадаем, на днях краіны Захаду дазволілі УСУ прымяняць пастаўленую зброю для ліквідацыі вайсковых цэляў на расейскай тэрыторыі.

Адзначым, што «Панцыр-С1» – гэта расейскі зенітны ракетна-гарматны комплекс. Прызначаны для абароны аб'ектаў ад паветраных нападаў. Экіпаж складае 3 чалавекі. Далёкасць паражэння да 20 км, умее вылічаць цэлі на адлегласці да 36 км. Боекамплект налічвае 12 ракет і 1,4 тыс. набояў для гарматы.

Кошт аднаго «Панцыр-С» можа варʼіравацца ў дыяпазоне ад $13 млн да $15 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках