У лукашыстаў заканчваецца збожжа
37- 1.06.2024, 21:01
- 26,522
Сітуацыя крытычная.
У рэдакцыю сайта Charter97.org напісаў чытач Алег:
- Калегія лукашысцкага Мінсельгасхарча прызнала значнае падзенне вытворчасці мукамольна-крупяной прадукцыі. У першым квартале 24-га выраблена толькі 77 тысяч тон, што складае 78% ад запланаванага і 81,7% ад вырабленага ў першым квартале 23-га. Асабліва крытычная сітуацыя ў Віцебскай вобласці, дзе выканана 46,4% плана і Менскай – 53,5% ад запланаванага.
Прычына банальная – адсутнасць збожжа. Таго, што вырашчваецца аграхунтой бракуе на ўнутраныя запатрабаванні. Летась давялося купляць 500 тысяч тон скрадзенага рашыстамі ва Украіне. Пуцін шчодра і бясплатна раздаваў нарабаваныя ва Украіне харчы афрыканскім дыктатарам. А Сіняпаламу – прадаваў за жывыя грошы і дорага, як вечнаму даўжніку.
Да голаду яшчэ далёка. Але тое, што мукамольна-крупяной прамысловасці не стае сыравіны – суровая рэальнасць. Не зразумела, чым будуць карміць птушку і жывёлу ў Беларусі. На фоне гэтага рэзка падаражэе большая частка прадуктаў харчавання, што крытычна для многіх беларусаў.
Хоць, моцная «крэпкімі гаспадарчымі талентамі» аграхунта і да голаду давесці можа.