26 красавiка 2024, Пятніца, 21:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Уладзімір Сакольскі

6
Памёр Уладзімір Сакольскі

Гукарэжысёр Уладзімір Сакольскі памёр 7 ліпеня.

У апошні час ён працаваў на «Радыё Свабода», а перад гэтым - на радыёстанцыях «Белорусская молодежная», «Радио 101,2», «Радыё Рацыя».

«Навіна пра смерць Уладзіміра для мяне як абухом па галаве, - сказаў «Нашай Нiве» яго сябар журналіст Генадзь Кеснер. - Мы пазнаёміліся з ім яшчэ ў 1992 годзе, калі я прыйшоў працаваць на радыёстанцыю «Белорусская молодежная».

Уладзімір Сакольскі быў абсалютным прафесіяналам і неверагодным жыццялюбам. У яго было выдатнае пачуццё гумару, а яшчэ ён не мог нікому адмовіць, хоць часам і рабіў выгляд, што злуецца».

Генадзь Кеснер распавёў, што прычынай смерці сталі даўнія праблемы з сэрцам.

«Уладзімір калісьці перанёс інфаркт, у далейшым у яго развіліся ўскладненні. Наколькі я ведаю, ён вяртаўся з сябрамі з дачы, калі ў яго адарваўся тромб, - кажа журналіст. - Уладзімір вельмі цяжка перажываў смерць Юрыя Бушлякова. Мабыць, гэты стрэс наклаўся на старыя хваробы.

Ва Уладзіміра ёсць старэйшы брат, пляменнікі, але жыў ён адзін. Зусім нядаўна ён скончыў рамонт у кватэры, якую вельмі любіў. Гэты рамонт Уладзімір рабіў на працягу некалькіх гадоў. Таксама нядаўна ён ездзіў у адпачынак у Турцыю. Вярнуўся адтуль 5 чэрвеня, у свой дзень нараджэння. Тады яму споўнілася 58 гадоў».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках