18 траўня 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Ролікі працаўніка МАЗа - аплявуха лукашэнкаўскім піяршчыкам

19
Анджэй Пачобут: Ролікі працаўніка МАЗа - аплявуха лукашэнкаўскім піяршчыкам

Арышт Руслана Мірзоева з'яўляецца часткай кампаніі ў барацьбе з крытыкай улады ў інтэрнэце.

Такім чынам журналіст Анджэй Пачобут пракаментаваў сайту charter97.org арышт на сем дзён аўтара папулярных відэаролікаў аб Менскім аўтазаводзе Руслана Мірзоева.

«Прычына арышту ў тым, што Руслан робіць ролікі, якія выклікаюць грамадскі рэзананс і паказваюць рэчаіснасць не так, як падабаецца беларускім уладам. Па сутнасці, пракурор у інтэрв'ю ОНТ фактычна гэта прызнаў, сказаўшы, што хлопца асудзілі не за мат», - адзначыў карэспандэнт.

Ён падкрэсліў, што гэтыя відэаролікі ў байнэце паглядзелі дзясяткі тысяч людзей.

«Справа ў тым, што ў інтэрнэце стаўленне беларусаў да рэчаіснасці крытычнае, але ў рэальным жыцці яны баяцца выказвацца. І беларускія ўлады турбуе пэўная неадпаведнасць паміж віртуальнай і афіцыйнай думкай. Кожны чалавек, які ведае расейскую або беларускую мову, можа зайсці ў інтэрнэт і ўбачыць, што прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі фактычна не відаць. Яны а ніяк не спрыяюць праўладнай прапагандзе, нягледзячы на 500 блогаў БРСМ. Нельга сказаць, што беларускі інтэрнэт апазіцыйны, але можна сказаць, што ён крытычны да ўлады. І гэта ўладам не падабаецца, бо яны хочуць усё кантраляваць і ўплываць на гэтую думку, што і даводзяць арыштам Руслана. Тое, што пра яго распавялі па тэлебачанні, з'яўляецца часткай такой кампаніі. Я мяркую, што з той жа «бочкі» прысуд культуролагу за «абразу» міліцыянтаў і круглы стол у сацыяльных сетках», - дадаў журналіст.

Ён мяркуе, што беларускія ўлады абвясцілі барацьбу з крытыкай у інтэрнэце, а справа Руслана з'яўляецца яе рэалізацыяй на практыцы.

«Я думаю, што яны будуць і далей рабіць падобныя рэчы. Калі існуе цэлая дзяржаўная праграма па падняцці іміджу Менска і раптам з'яўляюцца ролікі з зусім іншым іміджам сталіцы, якія глядзяць дзясяткі тысяч людзей, то чыноўнікам гэта вельмі не падабаецца. Яны ж не ў стане зрабіць такі папулярны ролік. І тут можна сказаць, што тым людзям, якія займаюцца піяр-прасоўваньнем іміджу Менска, Руслан Мірзоеў даў аплявуху», - падсумаваў Анджэй Пачобут.

Нагадаем, звольнены з МАЗа за «серыял» пра будні завадчан Руслан Мірзоеў атрымаў сем дзён арышту за свой новы відэаролік.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках