Брытанія разнясла Уіткафа пасля заяваў аб «гуманізме» Пуціна
- 23.10.2026, 6:32
- 1,292
На Даўнінг-стрыт нагадалі пра ахвяр расійскай агрэсіі.
Урад Вялікабрытаніі рэзка раскрытыкаваў спецпасланца прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Стыва Уіткафа, які назваў Пуціна «гуманістам». У Лондане нагадалі пра расійскія ўдары па Украіне, гібель мірных жыхароў і разбурэнне крытычнай інфраструктуры, піша Daily Express (пераклад — сайт Charter97.org).
«Мы цалкам не згодныя з такой ацэнкай. Пуцін забіў тысячы людзей — як ні ў чым не вінаватых украінцаў, так і ўласных грамадзян, якіх ён адправіў гінуць на фронце. Ён пазбаўляе дзяцей і пажылых людзей цяпла і мэтанакіравана наносіць удары па крытычна важнай нацыянальнай інфраструктуры», — заявілі ў брытанскім урадзе.
Там таксама нагадалі словы міністра замежных спраў Украіны, які пракаментаваў чарговыя расійскія атакі на Кіеў: «Гэтай ноччу жыхары Кіева пачулі, як насамрэч гучыць расійскі гуманізм», — сказаў Андрэй Сібіга.
Даўнінг-стрыт нагадаў пра незаконнае ўварванне Расіі ва Украіну і замахі, якія расійскія ўлады арганізоўвалі на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
Лондан выказаў поўную падтрымку прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму і ўкраінцам у змаганні за свабоду.