4 траўня 2024, Субота, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BelToll апраўдваецца за чэргі

20
BelToll апраўдваецца за чэргі

Рэгістрацыя ў сістэме пачалася яшчэ ў пачатку чэрвеня, заяўляе аператар электроннай сістэмы збору платы за праезд па аўтадарогах Беларусі.

Аператар нацыянальнай электроннай сістэмы збору платы за праезд па асобных аўтадарогах Беларусі звяртае ўвагу, што перавозчыкі маглі загадзя паклапаціцца аб рэгістрацыі ў сістэме і атрыманні бартавой прылады, а не стаяць цяпер у чэргах.

«Рэгістрацыя ў сістэме пачалася яшчэ 3 чэрвеня, выдача бартавых прыладаў - 21 чэрвеня», - нагадалі ў прэс-службе аператара сістэмы ЗТАА «Капш Тэлематык Сервісіз», каментуючы па просьбе агенцтва «Інтэрфакс-Захад» інфармацыю аб вялікіх чэргах у пунктах абслугоўвання.

Там таксама падкрэслілі, што «ў сумежных краінах актыўна вялася інфармацыйная кампанія аб планаваным увядзенні сістэмы ў Беларусі».

Атрымаць бартавую прыладу можна ў любым з 48 пунктаў абслугоўвання кліентаў, якія размешчаныя ўздоўж сеткі платных дарог, а таксама ў абласных цэнтрах. Як адзначаецца на сайце аператара сістэмы, «у апошнія некалькі тыдняў назіралася тэндэнцыя, што карыстальнікі дарог аддаюць перавагу невялікай колькасці пунктаў абслугоўвання кліентаў для рэгістрацыі і атрымання бартавых прыладаў, што прыводзіла да стварэння доўгіх чэргаў у некаторых месцах». На сайце кампаніі размешчаная мапа пунктаў абслугоўвання, у тым ліку прымежных, па якой можна даведацца аб наяўнасці або адсутнасці чэргаў у тым ці іншым пункце.

Між тым, раней Мінтранс Беларусі і інвестар пайшлі насустрач кіроўцам і перанеслі пачатак камерцыйнай эксплуатацыі сістэмы з 1 ліпеня на 1 жніўня з прычыны невялікай колькасці зарэгістраваных у BelToll карыстальнікаў.

У чацвер сістэма BelToll пачала паўнавартасна функцыянаваць: за праезд па асобных дарогах спаганяецца плата ў аўтаматычным рэжыме, пры выяўленні парушальнікаў будуць выпісвацца штрафы. Да 9.00 чацвярга сістэма абслужыла 22 тыс. 740 карыстальнікаў, у якасці платы за карыстанне дарогамі было сабрана каля Br590 млн. За гэты ж час выяўлена каля 340 парушальнікаў, якія праігнаравалі ўвядзенне сістэмы.

На першым этапе сістэмай ахоплена 815 км рэспубліканскіх аўтадарог, у тым ліку траса M1/E30 (Брэст - Менск - мяжа Расейскай Федэрацыі) і дарога на Нацыянальны аэрапорт Менск. Інвестарам праекта выступае аўстрыйская кампанія Kapsch TrafficCom, якая накіруе на яго рэалізацыю 267 млн. еўра, у тым ліку ўжо інвеставана 120 млн еўра. Сістэма збору платы за праезд па дарогах заснаваная на выкарыстанні тэхналогіі спецыялізаванай радыёсувязі на кароткіх адлегласцях, якая дазваляе ажыццяўляць збор аплаты з карыстальнікаў дарогі без неабходнасці спынення транспартных сродкаў у пунктах збору дарожнай пошліны.

Ад платы за праезд вызваленыя транспартныя сродкі, зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў Мытнага саюза, з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны. Бясплатным будзе праезд для мапедаў і матацыклаў, зарэгістраваных у Беларусі колавых трактароў і самаходных машын, транспарту аператыўнага прызначэння, а таксама транспарту, які выкарыстоўваецца ў мэтах забеспячэння абароназдольнасці і правапарадку.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках