19 красавiка 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лухта «Саўбеліі» пра шпіёнаў ЦРУ

36
Лухта «Саўбеліі» пра шпіёнаў ЦРУ

(абноўлена - 11:25) Улады працягваюць спробы дыскрэдытаваць палітвязня Андрэя Гайдукова.

Правакацыйны артыкул пра яго апублікавала «Советская Белоруссия». Газета адміністрацыі Лукашэнкі прыводзіць тэкст «ліста для ЦРУ», які Андрэй Гайдукоў нібыта перадаў праз свайго сябра, які ехаў у Германію. У артыкуле сцвярджаецца, што ЦРУ атрымала ліст беларуса, але ад устанаўлення з ім сувязі адмовілася.

«У дадзены момант у Беларусі рэгулярна парушаюцца правы чалавека, нормы Канстытуцыі, што немагчыма для пабудовы дэмакратыі. Дзеянні апазіцыі малаэфектыўныя. Апазіцыя разгромленая; вядомыя лідары не валодаюць даверам грамадзян, неэфектыўна і не па прызначэнні размяркоўваюць фінансавую дапамогу, выдзеленую Еўропай і ЗША на барацьбу з дыктатурай і развіццё дэмакратыі», - гаворыцца ў «лісце».

Аўтары паслання, тэкст якога прыводзіць афіцыйная газета, кажуць, што бачаць шляхі вырашэння праблемы ў «падрыхтоўцы маладых лідараў, правядзенні інфармацыйных палітычных акцый, пашырэнні прававых ведаў сярод грамадзян».

«Супрацоўніцтва, якое мы хочам наладзіць кантакты з вамі, тычыцца інфармацыйных палітычных акцый. На сённяшні дзень яны праводзяцца ў недастатковай колькасці і ў асобна ўзятых рэгіёнах. У нас свой погляд на гэтую сітуацыю, мы распрацоўваем канцэпцыю правядзення інфармацыйных палітычных акцый. Мы хочам атрымаць вашыя кансультацыі, парады ў гэтым пытанні. У выпадку, калі вас зацікавіць наша дзейнасць, - фінансавую дапамогу для правядзення такіх акцый, - прыводзіць словы «ліста» «Советская Белоруссия».

Гэта не першая спроба дыскрэдытацыі Андрэя Гайдукова. Некалькі месяцаў таму ў СМІ з'явілася інтэрв'ю з першым намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Аляксандрам Сідаровічам, у якім ён выказваў афіцыйны пункт гледжання на працэс. Праваабаронцы падвергнулі яго крытыцы і паказалі на шэраг нестыковак.

1 ліпеня 2013 года Андрэй Гайдукоў быў асуджаны па частцы 1 артыкула 14 і артыкуле 356-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (замах на ўстанаўленне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысуджаны да 1,5 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд Андрэю Гайдукову вынес Віцебскі абласны суд.

Разгляд справы актывіста з Наваполацка праходзіў у закрытым рэжыме. 23-гадовага рабочага завода «Нафтан» першапачаткова абвінавачвалі па двух артыкулах: частцы 1 артыкула 14 - «Замах на злачынства» і частцы 1 артыкула 356 - «Здрада дзяржаве».

Паводле афіцыйнага паведамлення прэс-службы КДБ, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спецслужбы».

Родныя і сябры не вераць у тое, што Гайдукоў мог займацца шпіянажам, яны тлумачаць ціск з боку КДБ апазіцыйнымі поглядамі хлопца і яго імкненнем стварыць у Наваполацку міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Саюз маладых інтэлектуалаў».

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках