Курс даляра на біржы дасягнуў гістарычнага максімуму
18- 22.08.2013, 16:01
- 24,211
Курс даляра ЗША па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы 22 жніўня склаў 8.930 рублёў.
Гэта з'яўляецца новым гістарычным максімумам кошту амерыканскай валюты, піша БелаПАН.
Па дадзеных БВФБ, аб'ём таргоў далярам склаў 37 млн. 187 тыс. даляраў (першапачатковы попыт - 38 млн. 508 тыс., прапанова - 34 млн. 202 тыс.).
Курс расейскага рубля знізіўся на 1,5 рубля да 269 рублёў. Аб'ём таргоў склаў 1 млрд. 448 млн. 810 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 1 млрд. 289 млн. 537 тыс., прапанова - 1 млрд. 450 млн. 161 тыс.).
Курс еўра знізіўся на 30 рублёў і склаў 11.920 рублёў. Аб'ём - 20 млн. 172 тыс. еўра (попыт - 18 млн. 445 тыс., прапанова - 24 млн. 172 тыс.).