Рэгіён на поўдні Францыі «заманвае» турыстаў бонусамі на бензін
1- 6.06.2026, 21:47
- 2,270
Ідэя ініцыятывы ўзнікла пасля велікодных выходных.
У Верхніх Пірэнеях на поўдні Францыі вырашылі прапаноўваць бонусы на паліва для першай сотні турыстаў, якія прыедуць да іх на адпачынак летам – спадзеючыся такім чынам павысіць цікавасць, паведамляе Le Figaro.
У турыстычным агенцтве Далінаў Гаварні ў Верхніх Пірэнеях, рэгіёне на самым поўдні Францыі ля мяжы з Іспаніяй, абвясцілі бонусы на паліва – ваўчар на 50 еўра – для першых 100 адпачывальнікаў.
Каб прэтэндаваць на бонус, трэба забраніраваць пражыванне як мінімум на двое сутак у адным з партнёрскіх аб’ектаў размяшчэння на даты паміж 1 чэрвеня і 31 ліпеня. Пры гэтым выключылі перыяд веласпаборніцтваў Tour de France 7–11 ліпеня, бо за прысутнасць кліентаў у гэтыя дні не турбуюцца.
Ідэя ініцыятывы ўзнікла пасля велікодных выходных, калі людзей прыехала значна менш, чым разлічвалі. Май таксама не адзначыўся значнай цікавасцю да браніраванняў.
Мясцовыя прадстаўнікі турыстычнага бізнесу мяркуюць, што ключавая прычына – рост цэн на ўсё, асабліва на паліва, і зніжэнне пакупніцкай здольнасці.