Больш за 200 кіламетраў за месяц: Украіна паскорыла стварэнне антыдронавых шчытоў
2- 6.06.2026, 22:19
- 5,094
Агульная працягласць абароненых маршрутаў ужо складае больш за 820 кіламетраў.
Украіна працягвае маштабаваць антыдронавую абарону ў прыфрантавых рэгіёнах. Пра гэта сёння, 6 чэрвеня, расказаў міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў.
Паводле яго слоў, толькі за май абсталявалі спецыяльнымі сеткамі больш за 200 км дарог і аднавілі амаль 38 км пашкоджаных участкаў. Агульная працягласць абароненых маршрутаў ужо складае больш за 820 км.
— Паралельна аднавілі яшчэ 115,5 км аўтамабільных дарог у прыфрантавых абласцях. Гэта дапамагае падтрымліваць устойлівую лагістыку, хуткую пастаўку неабходных рэсурсаў, эвакуацыю параненых і больш бяспечнае перамяшчэнне вайскоўцаў нават пры пастаяннай пагрозе атак дронаў, — падкрэсліў кіраўнік абароннага ведамства Украіны Міхаіл Фёдараў.