26 красавiка 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напад на акцыю салідарнасці з беларусамі ў Кіеве (Відэа)

24

У Кіеве невядомыя напалі на арганізатараў акцыі салідарнасці з беларускай грамадзянскай супольнасцю.

У Кіеве ў Марыінскім парку, дзе ўчора адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, невядомыя ў масках зрывалі фатаграфіі з відамі беларускіх акцый пратэсту і патрабаваннямі вызваліць палітвязняў, перадае «Радыё Свабода».

Пакуль невядомыя зрывалі фатаграфіі, малады чалавек, які назваўся Юрыем Клейнасам, крычаў у гучнагаварыцель, што дзеянні арганізатараў выставы накіраваныя на разбурэнне адносінаў Украіны і Беларусі. Разам з тым ён заявіў, што не ведае маладых людзей у масках і што яны проста прыйшлі з ім.

«Прастора свабоднай Беларусі» - акцыя да Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, у якой, у прыватнасці, прымалі ўдзел «Цэнтр грамадзянскіх свабод», Amnesty International ва Украіне і Міжнародны фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека.

Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі ўпершыню адзначаўся ў мінулым годзе ў гадавіну пазбаўлення волі беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках