Узброеныя сілы Украіны ўдарылі HIMARS па пункце дыслакацыі арміі РФ на Куршчыне
1- 25.11.2026, 17:25
У расіян вялікія страты.
Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па пункце часовай дыслакацыі расійскіх вайскоўцаў у вёсцы Снагость Курскай вобласці. Аб'ект размешчаны прыкладна за 20 км ад украінскай мяжы. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Досье шпиона», які звязваюць з расійскімі сілавікамі.
Паводле версіі канала, удар, верагодна, нанеслі з дапамогай рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS. Расійскі бок, як сцвярджаецца, пацярпеў сур'ёзныя страты.
«У выніку ўдару загінулі 11 вайскоўцаў, яшчэ 8 атрымалі раненні», — гаворыцца ў паведамленні канала.
Ліквідаваны камандзір групы «Барс-Курск»
Таксама, паводле дадзеных рэсурсу, Украіна паспяхова атакавала групу аператараў «Барс-Курск», якая займалася супрацьдзеяннем украінскім беспілотнікам. Загінуў камандзір падраздзялення Аляксандр Завгородный.
Міністэрства абароны Расіі і расійскія СМІ пра тое, што здарылася, не паведамлялі. Украінскі бок магчымыя атакі таксама не каментаваў.