25 лiстапада 2026, Серада, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ паразілі адразу пяць расійскіх самалётаў

ЗСУ паразілі адразу пяць расійскіх самалётаў

Бліскучая аперацыя ўкраінскіх вайскоўцаў.

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны паведаміў пра ўдар па аэрадроме «Саваслейка» ў Ніжагародскай вобласці Расіі. Паводле папярэдніх даных, паражаныя тры знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31 і два бамбардзіроўшчыкі Су-34. Атака была праведзена ў ноч на 25 лістапада.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, тры расійскія самалёты МіГ-31 і два Су-34 пэўны час не змогуць лятаць — яны паражаныя. Ступень пашкоджанняў і інфармацыя пра колькасць удакладняюцца», — гаворыцца ў паведамленні Генштаба ЗСУ.

Першымі пра атаку паведамілі тэлеграм-каналы

Яшчэ да афіцыйнай заявы пра налёт у сераду паведамілі каналы «Кіберборошно» і Exilenova+. Паводле іх інфармацыі, пад удар мог трапіць адзін з найбольш абароненых ваенных аэрадромаў Расіі, дзе былі атакаваныя адразу пяць баявых самалётаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲