25 лiстапада 2026, Серада, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не жывём, а выжываем»: жыхары Барысава засталіся без цяпла

«Не жывём, а выжываем»: жыхары Барысава засталіся без цяпла

Камунальнікі не выключаюць паўторных адключэнняў.

У Барысаве ў маразы ўзніклі праблемы з ацяпленнем і гарачым водазабеспячэннем. У прыватнасці, на халодныя батарэі скардзяцца жыхары дамоў па вуліцы «Нормандзія — Нёман», піша Telegram-канал «Типичный Борисов Беларусь».

Паводле інфармацыі УП «Жыллё», у частцы дамоў падачу цяпла ўжо аднавілі, аднак на асобных ўчастках рамонтныя працы працягваюцца. Камунальнікі абяцаюць ліквідаваць няспраўнасці ў найкарацейшыя тэрміны, але папярэджваюць пра магчымыя паўторныя адключэнні.

У каментарыях гараджане не хаваюць абурэння:

«Зноў у маразы. Калі ўжо адрамантуюць як след!».

«Сёлета нейкі жах з ацяпленнем. Лета праспалі. А нам цярпець. Куды скардзіцца на гэта беззаконне?».

«Супер стаўленне да людзей. Навошта ацяпленне? На праспекце з гарачай вадой праблема, але галоўнае летам фантанчык адкрыць у парку. А людзі зіму пацерпяць. Жах. Не жывём, а выжываем».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲