28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Забастоўка на філіяле «Інтэграла»

99
Забастоўка на філіяле «Інтэграла»

(абноўлена - 17:45) Рабочыя завода «Транзістар» патрабавалі павышэння зарплаты.

Пра гэта паведамілі чытачы газеты «Народная воля». Яны патэлефанавалі ў рэдакцыю выдання і сказалі, што рабочыя некаторых цэхаў прадпрыемства, якое з'яўляецца філіялам «Інтэграла» сёння адмовіліся выходзіць на працу.

Па іх словах, прычынай стала атрыманне разліковых лісткоў.

«Адмовіліся прыступіць да працы супрацоўнікі малой зборкі і ваеннай зборкі. Людзі больш не хочуць працаваць за зарплату ў 2 мільёна 300 тысяч - 2 мільёна 500 тысяч рублёў», - цытуе выданне.

Сайт charter97.org паспрабаваў даведацца падрабязнасці ў кіраўніцтва завода.

«Я не валодаю інфармацыяй пра забастоўку і нічога з гэтай нагоды сказаць не магу», - патлумачыў нам галоўны інжынер «Транзістара» Яраслаў Салаўёў. Дырэктар філіялу Аляксандар Мелец зараз знаходзіцца ў адпачынку.

На заводзе прапускная сістэма і нават патрапіць з цэха ў цэх не заўсёды ўдаецца. Рабочыя суседніх вытворчасцяў кажуць, што «інфармацыя пра забастоўку ходзіць». Прычына, нібыта, у тым, што «людзі працуюць на здзелцы і нічога не атрымалі».

Крыху пазней інфармацыю пра забастоўку сайту charter97.org пацвердзіў старшыня прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч.

«Стыхійная забастоўка сапраўды была. Пра гэта атрымалася даведацца непасрэдна ад рабочых «Транзістара». Яны патрабавалі павышэння зарплаты. Адбылася сустрэча з кіраўніцтвам філіяла, якое паабяцала вырашыць гэтае пытанне. Пасля гэтага рабочыя прыступілі да сваіх абавязкаў», - сказаў ён.

Філіял «Транзістар», які ўваходзіць у склад адкрытага акцыянернага таварыства «Інтэграл», з'яўляецца вытворцам паўправадніковых прыбораў і інтэгральных мікрасхем.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках