26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслава Шэлега збіў супрацоўнік міліцыі

52
Вячаслава Шэлега збіў супрацоўнік міліцыі

Прадпрымальніку атрымалася ўстанавіць асобу чалавека, які напаў на яго ўчора ўвечары.

Ім аказаўся супрацоўнік міліцыі Андрэй Барысенка, перадае «Радыё Свабода».

Як сцвярджае сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вячаслаў Шэлег, напад быў здзейснены, калі ён прыпаркаваў свой аўтамабіль на пляцоўцы каля будынку УУС. У міліцыі прызнаюць, што такі інцыдэнт сапраўды адбыўся, аднак каментаваць яго адмаўляюцца.

«Вядома ж, я ведаю пра гэты інцыдэнт, але на дадзены момант я не гатовы яго каментаваць. Мы пакуль праводзім разбіральніцтва», - сказалі ва УУС.

Тым часам Вячаслаў Шэлег прайшоў працэдуру зняцця пабояў. Ён заяўляе, што ў яго зафіксаваныя сінякі на абодвух плячах. Што тычыцца здарэння, то актывіст не можа растлумачыць, з чым звязаныя агрэсіўныя паводзіны супрацоўніка міліцыі.

Высветліць яго імя ўдалося ўжо пасля інцыдэнту.

«Барысенка Андрэй Валянцінавіч. Я да яго падыходзіў і казаў, што буду пісаць скаргу. Ён адразу адмовіўся называцца, але з другой спробы ўсё ж прадставіўся».

Міліцыянт збіў Вячаслава Шэлега ўчора вечарам каля будынка УУС Бабруйскага гарвыканкама.

Прадпрымальнік і сябра аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» прыехаў туды для таго, каб забраць сваю жонку. Марыя Шэлег знаходзілася на допыце па справе аб выкраданні і збіцці дачкі Наталлі. Жонку прадпрымальніка выклікалі ў міжраённы аддзел Следчага камітэта, які расследуе скандальную справу. Ён знаходзіцца ў будынку УУС Бабруйска.

У Марыі Шэлег другая група інваліднасці, ёй цяжка хадзіць, таму муж прыехаў за ёй і спыніў машыну каля самага будынка - на міліцэйскай паркоўцы. Менавіта там і адбыўся інцыдэнт.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках