28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вести ФМ»: тырыць у Расеі, вядома, прыемна

77
«Вести ФМ»: тырыць у Расеі, вядома, прыемна

Рэцэпт дасканалай эканомікі ад Лукашэнкі.

Апошнія ініцыятывы беларускага дыктатара каментуе ў эфіры «Вести ФМ» аглядальнік Максім Кананенка:

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, як вядома, руплівы гаспадар. Узяў, напрыклад, на днях ды і зарэгістраваў адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуская калійная кампанія», якое цяпер збіраецца гандляваць на тым жа рынку, дзе гандлявала закрытае акцыянернае таварыства «Беларуская калійная кампанія», кіраўнік назіральнага савета якога - спадар Баўмгертнер - цяпер як раз сядзіць у беларускай турме.

Ва ўказе Лукашэнкі так і сказана: «Стварэнне ААТ БКК дазволіць захаваць за беларускім бокам добра вядомы на сусветным рынку брэнд, зэканоміць час і рэсурсы для арганізацыі свайго трэйдара і ў поўнай меры скарыстацца напрацоўкамі ЗАТ БКК у частцы кантактаў з спажыўцамі». Гэта значыць - усё па-сумленнаму, без хлусні. Экспрапрыяваў.

Зрэшты, і гэтага Аляксандру Рыгоравічу мала. Красці, тырыць у Расеі, вядома, прыемна, яна ж такая вялікая. Але ўсе гэтыя гульні з «Уралкаліем» могуць не давесці да дабра!

Закрые Расея мяжу , перастане купляць - прадаваць - што тады рабіць ? А на гэты выпадак заўсёды застануцца дзевяць з паловай мільёнаў сваіх грамадзян. І вось кіраўнік Беларусі ўжо вынайшоў адзін геніяльны спосаб папоўніць бадай што пустую казну - збіраць з беларусаў па 100 даляраў за перасячэнне мяжы. «Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем - 100 даляраў з носа плаці і едзь за мяжу, - сказаў Аляксандр Рыгоравіч, - тады ён прыйдзе ў нашу краму і купіць наш халадзільнік, а не будзе цягнуць з Еўразвяза барахло невядома якой вытворчасці».

Па разліках беларускага кіраўніка, гэта мера дасць магчымасць пакінуць у краіне 3 мільярды даляраў, якія грамадзяне штогод трацяць у краінах Еўразвяза, плюс па сотні з кожнага са сваіх - яшчэ амаль мільярд! Як раз можна будзе дэфіцыт бюджэту закрыць.

Але я б на гэтым, вядома, не спыняўся. Я б абавязаў беларусаў купляць толькі айчыннае. Свае халадзільнікі, свае трактары, свае кар'ерныя самазвалы. І, зразумела, свае калійныя ўгнаенні. Прычым па тым кошце, які прызначыць зноў створанае адкрытае акцыянернае таварыства «Беларуская калійная кампанія». І тады гэта будзе па-сапраўднаму дасканалая эканоміка.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках