27 красавiка 2024, Субота, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі партыю кветак на Br1,5 мільярда

13
Мытнікі канфіскавалі партыю кветак на Br1,5 мільярда

У ПТА «Казловічы» супрацоўнікамі Брэсцкай мытні перакрыты незаконны ўвоз на тэрыторыю Мытнага саюза самай буйной у гэтым годзе партыі кветак.

6 верасня на тэрыторыю пункта пропуску прыбыў транспартны сродак маркі «Даф». Паводле прадстаўленых кіроўцам-экспедытарам дакументаў да мытнага афармлення ў грузавым адсеку паўпрычэпа з Польшчы ў адрас атрымальніка, зарэгістраванага ў Расеі, перамяшчаліся гаршковыя расліны і кветкі, паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні.

Для пацверджання заяўленых звестак аб колькасці і назве тавараў было прынятае рашэнне аб правядзенні мытнага дагляду. Пры пераліку і ідэнтыфікацыі тавару ўстаноўлена, што праз мытную мяжу незаконна перамяшчаюцца больш за 11 тысяч адзінак гаршковых кветак (хрызантэмы, ружы, архідэі і інш.). Адна частка якіх перавышала заяўленую колькасць, а іншая і зусім не значылася ў таварасуправаджальных дакументах.

Расліны, якія перамяшчаліся з парушэннем мытнага заканадаўства, канфіскаваныя да рашэння суда. Іх папярэдні кошт складае каля 1,5 млрд. беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках