28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазыранін учыніў страляніну з акна сваёй кватэры

8
Мазыранін учыніў страляніну з акна сваёй кватэры

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Мазыра, які беспадстаўна страляў з паляўнічай стрэльбы па вуліцы.

«Па папярэдняй інфармацыі, жыхар Мазыра, знаходзячыся ў сваёй кватэры на кухні, без бачных прычын зрабіў некалькі стрэлаў з паляўнічай зброі па вуліцы. Ніхто не пацярпеў», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак ва УУС Гомельскай вобласці.

Падазраваны затрыманы, у яго канфіскаваныя дзве зарэгістраваныя паляўнічыя стрэльбы. Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 339 «Хуліганства» Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Гэта не першы выпадак за апошнія некалькі дзён, калі людзі беспадстаўна ўжываюць зброю.

Нагадаем, у мінулую нядзелю днём у Маладзечна хуліганы абстралялі з пнеўматычнай зброі аўтобусы.

9 верасня па падазрэнні ў здзяйсненні дадзенага злачынства затрыманыя два мясцовых жыхара 1995 і 1996 гадоў нараджэння, адзін з якіх вучыцца ў вучылішчы, а другі скончыў вячэрнюю школу, нідзе не вучыцца і не працуе, паведамілі ў прэс-службе УУС Менскай вобласці.

«Затрыманыя растлумачылі, што, стаміўшыся гуляць у кампутар, вырашылі знайсці сабе іншую забаўку, а менавіта - апрабаваць пнеўматычны пісталет, набыты напярэдадні з рук. Выйшаўшы на балкон шостага паверха, яны некалькі разоў стрэлілі па вокнах маршрутных аўтобусаў, якія праязджалі міма», - праінфармавалі ў прэс-службе.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках