27 красавiка 2024, Субота, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч патрабуе ад Масквы выдачы Керымава

54
Шуневіч патрабуе ад Масквы выдачы Керымава

Кіраўнік МУС Беларусі, які асабіста дапытваў палітвязняў у турме КДБ, патрабуе выдачы расейскага алігарха.

Міністр унутраных спраў Беларусі разлічвае на садзейнічанне расейскага боку ў пытанні прыцягнення да крымінальнай адказнасці найбуйнейшага акцыянера «Уралкалію» Сулеймана Керымава.

«Безумоўна, мы разлічваем на садзейнічанне расейскага боку», - заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч «Інтэрфаксу» ў аўторак у кулуарах нарады савета кіраўнікоў МУС дзяржаў-удзельніц СНД, якая праходзіць у Астане.

«Ёсць агульны прынцып: судзі або аддай для суда, - сказаў Шуневіч. - У любым выпадку мы знойдзем прававы кансэнсус. Я ў гэтым абсалютна перакананы».

Паводле яго слоў, у Масквы і Менска «ёсць адпаведныя прэцэдэнты, справа толькі ў працэдурных пытаннях».

Адказваючы на пытанне, ці вядома што-небудзь беларускаму боку пра рэакцыю расейскага бюро Інтэрпола на міжнародны ордэр аб затрыманні Керымава, Шуневіч адзначыў: «Па працэдуры Масква не павінна адказваць беларускаму боку на запыты па лініі Інтэрпола».

«Па працэдуры зносіны ідуць па лініі нацыянальных бюро Інтэрпола і цэнтральнага бюро арганізацыі, якое знаходзіцца ў Ліёне», - адзначыў Шуневіч.

«З пункту гледжання абмену інфармацыяй, даручэнняў, у тым ліку працэсуальнай уласцівасці, узаемадзеяння па лініі двух нацыянальных бюро Інтэрпола не ажыццяўляецца», - дадаў міністр.

«Нацыянальнае бюро Інтэрпола Беларусі атрымлівае інфармацыю з цэнтральнага бюро аб прыняцці ім працэсуальных дакументаў і выкананні фармальнасцей, звязаных з абвяшчэннем той ці іншай асобы ў вышук, - растлумачыў Шуневіч. - Такая інфармацыя ў дачыненні да спадара Керымава беларускім бокам атрыманая».

«Намі атрыманая інфармацыя пра тое, што Інтэрпол прыняў да разгляду і размясціў адпаведныя працэсуальныя дакументы, а таксама на запыт у сваёй сетцы Інтэрнэт на ўсіх сайтах бюро краін, якія ўваходзяць у гэтую міжнародную арганізацыю», - адзначыў Шуневіч.

Кіраўнік МУС Шуневіч падчас працы ў КДБ начальнікам упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю асабіста дапытваў арыштаваных пасля 19 снежня 2010 года апазіцыянераў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках