27 красавiка 2024, Субота, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уралкалій»: Абвінавачванні Баўмгертнеру палітычна матываваныя

23
«Уралкалій»: Абвінавачванні Баўмгертнеру палітычна матываваныя

(абноўлена) Савет дырэктараў ААТ «Уралкалій» лічыць усе абвінавачванні, вылучаныя гендырэктару кампаніі, абсалютна неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай на яе сайце.

Савет дырэктараў калійнага вытворцы выказвае Уладзіславу Баўмгертнеру «поўную падтрымку» і адзначае, што топ-мэнэджэр незаконна ўтрымліваецца пад вартай праваахоўнымі органамі Беларусі.

«Савет дырэктараў лічыць усе абвінавачванні, вылучаныя супраць спадара Баўмгертнера і іншых супрацоўнікаў ААТ «Уралкалій», абсалютна неабгрунтаванымі і палітычна матываванымі», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

«Уралкалій» адзначае, што кампанія працягвае працаваць і паспяхова выконваць свае абавязацельствы перад пакупнікамі.

Нагадаем, «Уралкалій» апынуўся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасля таго, як генеральны дырэктар кампаніі Уладзіслаў Баўмгертнер быў затрыманы ў менскім аэрапорце 26 жніўня пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам. Баўмгертнеру прад'яўленае абвінавачванне ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі ў рамках крымінальнай справы аб дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі.

Месяцам раней, 30 ліпеня, «Уралкалій» абвясціў пра спыненне экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках