26 красавiка 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны кіроўца фуры заснуў на месцы ДТЗ пад Ашмянамі

15

Як паведамляюць відавочцы ДТЗ, адзін з кіроўцаў пасля аварыі паспрабаваў рухацца далей. Але, не праехаўшы і метра, аўтамабіль заглух. Тады кіроўца лёг спаць, піша onliner.by.

«Сёння 14 верасня ў 20:45, за сем кіламетраў ад Ашмянаў фура выехала на сустрэчную паласу, я яе абагнаў і пачаў сігналіць, кіроўца спаў, я яго разбудзіў. Праз метраў 500 наперадзе - ДТЗ з удзелам дзвюх фур. Першы (Расея, 67 рэгіён) вылез на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з другім (Украіна). Першы знёс сабе палову кабіны, у другога - пашкоджанні прычэпа. Да прыезду ўсіх службаў (МНС, хуткай і ДАІ) кіроўца першай фуры быў моцна п'яны, спрабаваў завесці машыну, праехаў 40 см і заглух, потым сам вызваліўся (была заціснутая левая нага, таму я яго не чапаў, баяўся пашкодзіць больш) і лёг спаць на задні ляжак. У салоне – смурод, як са спіртзавода, прыняў за каўнер ён нядрэнна», - піша сведка аварыі.

З ягоных слоў, ніхто ў ДТЗ не загінуў. У аднаго вадзіцеля быў разбіты лоб і пашкоджаная нага (стаяць пацярпелы мог). На гэтым участку дарогі заўсёды вельмі шмат фур, якія ідуць з Літвы або ў Літву. У некалькіх дзясятках кіламетраў знаходзіцца мяжа.

Фото: Shalbr, forum.onliner.by
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках