Ігару Аліневічу - 30
13- 24.09.2013, 9:34
- 11,145
Палітвязень адзначае свой юбілей за кратамі.
Сёння Ігару Аліневічу спаўняецца 30 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца ў наваполацкай калоніі №10.
27 траўня 2011 года суд Завадскога раёна асудзіў Ігара Аліневіча па ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 2, 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Ён быў прыгавораны да васьмі гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Працэс па справе беларускіх анархістаў пачаўся 18 траўня 2011 года. Яны абвінавачваліся ў здзяйсненні шэрагу нападаў на будынкі і падпалаў, у прыватнасці ў правядзенні несанкцыянаванай антываеннай акцыі каля будынка Мінабароны ў 2009 годзе, закідванні бутэлькамі з запальнай сумессю тэрыторыі амбасады Расеі ў Менску і будынка Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў 2010 годзе. Ім таксама інкрымінаваўся шэраг нападаў на іншыя будынкі: закідванне фаерамі сталічнага казіно «Шангры Ла» і будынка Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, спробы падпалу аддзяленняў «Беларусбанка» і «Банка Масква-Менск», аддзялення міліцыі ў Салігорску.
У пачатку 2013 года на аснове дзённіка, напісанага ў ізалятары КДБ «амерыканка», была выдадзеная кніга Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан».