12 траўня 2026, aўторак, 8:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагачоўцы уславяць згушчонку ў вершах

16
Рагачоўцы уславяць згушчонку ў вершах

На Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце аб'яўлены літаратурны конкурс «Ода згушчанаму малаку», прысвечаны 75-годдзю прадпрыемства.

Мерапрыемства праводзіцца з мэтай актывізацыі формаў і метадаў інтэрактыўнай працы з насельніцтвам, рэкламавання асноўнага віду прадукцыі прадпрыемства, выкарыстання літаратурных работ пераможцаў конкурсу ў культурна-відовішчнай святочнай праграме.

Удзельнічаць у літаратурным конкурсе можа любы жыхар горада і раёна, незалежна ад узросту, піша газета «Свабоднае слова».

Галоўная ўмова - добрае валоданне беларускай або рускай мовай і асновамі вершаскладання. Літаратурная работа павінна быць у вершаванай форме і не перавышаць чатырох строф (слупкоў) па чатыры радкі, адпавядаць тэматыцы конкурсу і ўяўляць сабой жанр оды (узвелічэнне, хвала, апяванне) згушчанага малака . Будуць вітацца сувязь згушчонкі з горадам Рагачовам, а таксама радкі, прысвечаныя юбілею камбіната. У залежнасці ад прадстаўленых работ журы падвядзе вынікі конкурсу сярод удзельнікаў дзвюх узроставых катэгорый - дзіцячай і дарослай. Пераможцы літаратурнага конкурсу будуць узнагароджаныя прызамі, прадстаўленымі заснавальнікам конкурсу - ААТ «Рагачоўскі МКК».

Узнагароджанне пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў дзень юбілею прадпрыемства - 23 лістапада 2013 года. Работы пераможцаў конкурсу будуць змешчаныя ў капсулу часу, закладка якой адбудзецца таксама ва ўрачыстай абстаноўцы ў дзень свята.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках