7 траўня 2024, aўторак, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Збеглага спецназаўца затрымалі пасля тэлефанавання аб крадзяжы

127
Збеглага спецназаўца затрымалі пасля тэлефанавання аб крадзяжы

(абноўлена - 18:17) Жаўнер брыгады спецыяльнага прызначэння Аляксандр Сушчык знойдзены і затрыманы.

Жаўнера, які самавольна пакінуў 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы, затрымала міліцыя пасля тэлефанавання аб крадзяжы цёплых рэчаў з прыватнага дома, паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у сераду ва УУС Менскай вобласці.

«Ён быў затрыманы ў Чэрвеньскім раёне ў лесе, пасля таго як была атрыманая інфармацыя аб крадзяжы ў прыватным доме. Уладальнік прыватнага дома паведаміў, што ў яго з дому зніклі цёплыя рэчы, красоўкі, кансэрвы», - праінфармавалі ў УУС.

«Супрацоўнікі міліцыі выехалі на месца здарэння і па слядах ад дома, дзе адбыўся крадзеж, ішлі, пакуль не затрымалі жаўнера», - распавялі там.

Ва ўправе адзначылі, што «паводле папярэдняй інфармацыі, збеглы жаўнер некалькі дзён хадзіў па лесе. Залез у дом, пасля чаго быў заўважаны гаспадаром, які і затэлефанаваў у міліцыю».

«Пры затрыманні ён не супраціўляўся, паводзіўся адэкватна. Зброі пры сабе не меў», - удакладнілі ва УУС.

Нагадаем, першая інфармацыя аб здарэнні ў Мар'інай Горцы з'явілася ўночы 6 студзеня са спасылкай на старонку «Вконтакте» пошукава-выратавальнага аддзела «Анёл», які дапамагае шукаць зніклых людзей. Паведамлялася, што вайсковец пакінуў частку са зброяй.

Пазней Міністэрства абароны заявіла: «Фактаў самавольнага пакідання вайсковай часціны са стралковай зброяй ва Узброеных сілах няма. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў, аб тым, што вайсковец, які самавольна пакінуў вайсковую часціну, мае пры сабе аўтамат Калашнікава, не адпавядае рэчаіснасці. Уся стралковая зброя вайсковых часцін была і застаецца на месцах».

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках