Сечын будзе аспрэчваць санкцыі Захаду супраць «Раснафты»
12- 12.10.2014, 10:58
- 7,792
Расейская нафтавая кампанія мае намер наняць юрыстаў з Вялікабрытаніі, каб аспрэчыць санкцыі супраць яе і даччыных прадпрыемстваў.
Пра гэта сведчыць дакумент, размешчаны на партале дзяржзакупак 9 кастрычніка, піша Лiга.нет.
Гадзіна працы юрыстаў будзе каштаваць 478 фунтаў стэрлінгаў. Курс фунта да рубля раніцай 11 кастрычніка склаў каля 64,7 рублёў, з чаго вынікае, што брытанскія юрысты атрымаюць за гадзіну працы блізу 31 тысячы расейскіх рублёў. Адпаведна, агульная сума ганарару за працу ў расейскіх рублях складае блізу 1,145 мільярда рублёў.
Характэрна, што паводле пажаданняў расейскай кампаніі, юрыдычная фірма абавязкова павінна быць падатковым рэзідэнтам Вялікабрытаніі і падаць кампаніі сведчанне, якое гэта пацвердзіць.
Нагадаем, чарговы пакет санкцый ЗША і Еўразвязу ў дачыненні да Расеі ў сувязі з украінскім крызісам увайшоў у дзеянне 12 верасня. Тады пад санкцыі патрапілі, сярод іншых, пяць расейскіх энэргетычных кампаній - Раснафта, Лукойл, Газпром, Газпром Нафта і Сургутнафтагаз.