Канцэрт Лэні Кравіца ў Менску пераносіцца з прычыны хваробы музыканта
5- 28.10.2014, 18:09
- 9,658
Канцэрт амерыканскага рок-музыканта Лэні Кравіца, які павінен быў адбыцца 1 лістапада на «Мінск-Арэне», пераносіцца.
Артыст захварэў і знаходзіцца пад наглядам лекараў, якія загадалі яму не выступаць цягам бліжэйшага тыдня, паведамляюць «Беларускія навіны».
Акрамя Менску, канцэрты Лэні Кравіца перанесеныя ў Таліне (28 кастрычніка) і Вільні (30 кастрычніка).
Лэні Кравіц вельмі расчараваны пераносамі канцэртаў і спадзяецца аб'явіць новыя даты ў самы бліжэйшы час.
Усе набытыя квіткі на 1 лістапада будуць сапраўдныя на новую дату канцэрту.
Фота: Uri Schanker/WireImage